Перайсці да зместу

Ядвіга Тэрэза Залуская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядвіга Тэрэза Залуская
Юноша
Юноша
Грамадзянства
Бацька Караль Залускі[d]
Маці Францішка з Копцяў[d]
Муж Крыштаф Скумін-Тышкевіч[d] і Тадэвуш Францішак Агінскі

Ядвіга Тэрэза Залуская (1730-я — пасля 1786) — арыстакратка.

З роду Залускіх герба «Юноша».

У 1786 годзе заснавала дзіцячы прытулак імя Дзіцятка Езуса ў Вільні. Прытулак падтрымлівалі Агінскія, родзічы другога мужа, напрыклад, Міхал Клеафас Агінскі перадаў яго на ўтрыманне адзін са сваіх маёнткаў.

У першым шлюбе з Крыштафам Скумінам-Тышкевічам (1729—1762), старостам рэтаўскім. У другім шлюбе (з 1763) з троцкім ваяводам Тадэвушам Францішкам Агінскім. Дзяцей у абодвух шлюбах не было.

Партрэт Ядвігі Тэрэзы Залускай захоўваецца ў Музеі Чурлёніса[ru] ў Каўнасе.