Аляксандр Копаць
Выгляд
| Аляксандр Копаць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Роля» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Андрэй Масальскі | ||||||
| Пераемнік | Мельхіёр Станіслаў Савіцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1651 | ||||||
| Род | Копці | ||||||
| Бацька | Лукаш Копаць | ||||||
| Маці | Кацярына Фірлей | ||||||
| Жонка |
1) Тэафіла Тэнчынская 2) Ганна Нускоўская |
||||||
| Дзеці | Францішак Аляксандр, Кацярына | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Аляксандр Копаць (? — 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Берасцейскі кашталян з 1643.
У 1648 удзельнічаў у абранні каралём Яна II Казіміра.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Копцяў, сын Лукаша Копця і Кацярыны Фірлей, дачкі кракаўскага ваяводы Мікалая Фірлея.
Жанаты быў першы раз з Тэафілай Тэнчынскай, дачкой любельскага ваяводы Габрыэля Тэнчынскага. Яна памерла ў 1635 годзе, і Аляксандр другі раз ажаніўся з Ганнай Нускоўскай, дачкой любельскага падкаморага.
Меў сына Францішка Аляксандра і дачку Кацярыну, якая выйшла за літоўскага падканюшага Абрагама Галухоўскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Копці // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 134. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.