Язненскі талеркавы камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Язненскі Талеркавы Каменьвалун, знаходзіцца пасярэдзіне вёскі Язна (Мёрскі раён, Віцебская вобласць) за 0,5 км на поўдзень ад цэнтральнай плошчы і царквы, за 0,1 км на захад ад галоўнай вуліцы, што вядзе на паўднёвую ўскраіну і далей на Канцэрава, ля палеткаў У.І. Вайцяховіча (вул. Юбілейная, 24). Гэта месца за 37,8 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў і за 14 км на паўднёвы захад ад Дзісны.

Камень прынесены 18–20 тыс. гадоў таму ледавіком са Скандынавіі ў часы паазёрскага зледзянення. Яго даўжыня 6,25 м, шырыня 5,1 м, бачная вышыня і 1,25 м плюс 1,9 м схавана ў вадзе яго паўднёва-заходняй часткі. Абвод 17,3 м, аб'ём 53,2 м³, вага 141 т. Мае прасападобную форму. Камень—шэры граніт пегматыт з пражылкамі і гняздоўямі крышталёў ружовага палявога шпату памерам ад 1–5 да 20 см і шэры гнейс з асобнымі крышталямі ружовага граната. Камень парос імхамі і лішайнікамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39–40.