Яйка (Бейрут)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яйка (Бейрут)
Інфармацыя пра будынак
Размяшчэнне Бейрут
Краіна Ліван

«Яйка» (або «Купал») ― недабудаваны будынак кінатэатра ў Бейруце, Ліван. Яго будаўніцтва пачалося ў 1965 годзе, але было спынена з пачаткам грамадзянскай вайны ў Ліване[en] ў 1975 годзе, і купал у форме падковы, які захаваўся сёння, з’яўляецца арыенцірам у Бейруце.[1] Ён быў часткай камерцыйнага і жылога праекта пад назвай «Beirut City Center» архітэктара Жазэфа Філіпа Карама[en].[2]

Руіны «Яйка».

Зноскі

  1. Springer, Daniel. "The Value of a War-Scarred Ruin in Beirut - Failed Architecture". Failed Architecture. Праверана 2018-10-22.
  2. GmbH, Emporis. The Egg, Beirut | 1407366 | EMPORIS. Emporis.com. Праверана 22 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]