Якаў Абрамавіч Шыфрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаў Абрамавіч Шыфрын
Дата нараджэння 1907
Месца нараджэння
Род дзейнасці інжынер-механік
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Заслужаны машынабудаўнік РСФСР

Якаў Абрамавіч Шыфрын (руск.: Яков Абрамович Шифрин; 1907, Балонаў Сялец, Быхаўскі павет Магілёўскай губерні) — арганізатар савецкай вытворчасці. Інжынер-палкоўнік (1944). Заслужаны машынабудаўнік РСФСР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. З 1934 — на ленінградскім ваенным заводзе «Бальшавік» (майстар, начальнік цэха, начальнік вытворчасці, галоўны інжынер, з 1938 намеснік дырэктара). У 1942 дырэктар завода № 4 па вытворчасці аўтаматычных зенітных гармат. У 1943—1947 дырэктар завода № 79 па вытворчасці зенітнай артылерыі і іншых відаў ўзбраення. У 1947—1953 намеснік начальніка Цэнтральнага канструктарскага бюро. З 1953 галоўны тэхнолаг АКБ і вопытнага завода № 456 па распрацоўцы і вырабе ракетных рухавікоў. У 1967—1984 дырэктар (і адзін з арганізатараў) Цэнтральнага навукова-даследчага тэхналагічнага інстытута Міністэрства абароннай прамысловасці. Адначасова з 1970 старшыня савета дырэктараў інстытутаў Міністэрства абароны.

Аўтар 12 навуковых друкаваных прац, 5 вынаходак

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]