Якуб Лось

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якуб Лось
Дуброва
Дуброва
Нараджэнне 1632[1]
Смерць 24 жніўня 1688(1688-08-24)[2]
Род Ласі[d]
Дзейнасць ваенны дзеяч, мемуарыст, hussar
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера ваенная служба[d][3]
Бітвы

Якуб Лось (1632 — 24 жніўня 1688) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, аўтар мемуараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду герба «Дамброва». Прынамсі з 1655 запісаўся ў казацкую харугву сандамірскага ваяводы Уладзіслава Мышкоўскага. З 1656 харугва ўваходзіла ў склад дывізіі Стэфана Чарнецкага. Удзельнічаў у бітвах са шведамі ў час Паўночнай вайны 1655—1660. З 1660 у складзе харугвы Вацлава Ляшчынскага ўдзельнічаў у кампаніі ў Беларусі, Палонкаўскай бітве 1660, бітве на Басе 1660, бітве пад Талачынам. У 1661—1663 удзельнічаў у вайскова канфедэрацыі «Саюз свяшчэнны». Магчыма, удзельнічаў у задняпроўскім паходзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна ІІ Казіміра. Удзельнічаў у рокашы Любамірскага 1665—1666. У 1667 пакінуў войска, заняўся гаспадараннем у маёнтку.

У 1676—1682 на аснове сваіх дыярыушаў пісаў успаміны, пасля да 1687 дапаўняючы іх генеалагічнымі звесткамі і выпіскамі з хронік. Мемуары Лося — каштоўная гістарычная крыніца пра падзеі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667, ахопліваюць час 1646—1667. У пачатку лаканічныя, становяцца падрабязнымі з 1656, асаблівую ўвагу аўтар удзяляў ваеннаму боку свайго жыцця. Упершыню апублікаваны ў 1858 у Кракаве.

Зноскі

  1. Jakub Łoś
  2. Jakub Łoś h. Dąbrowa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]