Якуб Тэадор Кунцэвіч
| Якуб Тэадор Кунцэвіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Якуб Кунцэвіч. Невядомы мастак, 1660-я[1] | |||||||
| Герб «Лебедзь» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Казімір Людвік Еўлашоўскі | ||||||
| Пераемнік | Мельхіёр Станіслаў Савіцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1596 | ||||||
| Смерць | 28 жніўня 1666[2] | ||||||
| Род | Кунцэвічы | ||||||
| Бацька | Мацей Кунцэвіч[d] | ||||||
| Жонка |
Алена з Сапегаў Альжбета з Сапегаў Феліцыяна Крысціна з Войнаў |
||||||
| Дзеці |
ад 2-га шлюбу: Ян Валерыян ад 3-га шлюбу: Дамінік |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян менскі (1661) і жамойцкі (11 чэрвеня 1661 — 1664), ваявода берасцейскі (з 1664).
Трымаў Каняўскае і Дубіцкае староствы ў Лідскім павеце (1627).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Кунцэвічаў герба «Лебедзь», сын Мацея, уладара Ганушышак.
Займаў шэраг дзяржаўных пасад, у тым ліку пісара земскага (1635—1638), харунжага (1638—1652) і падкаморага (1652—1661) лідскага. Іменаваны ў 1661 годзе кашталянам менскім, 11 чэрвеня 1661 года прызначаны кашталянам жамойцкім.
Тройчы браў шлюб: першы раз з дачкой кухмістра і ўдавой каняўскага старосты Рамана Валовіча Галінай з Сапегаў, якая памерла бяздзетнай. З другой жонкай, Альжбетай з Сапегаў, меў сына Яна Валерыяна. Трэці раз ажаніўся з Феліцыянай Крысцінай з Войнаў, дзеля якой у 1664 годзе спагнаў права супольнага валодання на Каняўскім і Дубіцкім староствах. Меў з ёю сына Дамініка, які ў 1689 годзе ў тэстаменце запісаў Шпакаў базылянам.
Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна).
Зноскі
- ↑ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 129.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 202. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Boniecki A. Herbarz polski. T. 1—17, dodatek. — Warszawa, 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1—15. — Warszawa, 1904—1938.