Мельхіёр Станіслаў Савіцкі
Мельхіёр Станіслаў Савіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Melchior Stanisław Sawicki | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Копаць | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Пякарскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Якуб Тэадор Кунцэвіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Пякарскі | ||||||
|
|||||||
Смерць |
4 студзеня 1668 ці не раней за 27 снежня 1667 і не пазней за 4 студзеня 1668 |
||||||
Род | Савіцкія герба «Халева» | ||||||
Бацька | Альбрэхт Савіцкі | ||||||
Маці | Катарына | ||||||
Жонка | Ганна Пякарская | ||||||
Дзеці | Антоні Савіцкі, Караль Пётр Савіцкі, Дамінік Казімір Савіцкі, Крыштаф Марцін Савіцкі, Катарына Шуйская, Эмерцыяна Савіцкая | ||||||
Адукацыя |
Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя.
У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім.
У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага[3].
У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая.
У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640)
- Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643)
- Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага.
Дзеці:
- Антоні, езуіт
- Караль Пётр, езуіт
- Дамінік Казімір
- Крыштаф Марцін
- Катарына, жонка Яна Юрыя Шуйскага
- Эмерцыяна, манашка-брыгітка
Зноскі
- ↑ а б Kasper Niesiecki. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J. powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany. — Lipsk: Jan Nepomucen Bobrowicz, Breitkopf & Härtel, 1841. — С. 286.
- ↑ Svffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].
- ↑ Jacek Płosiński. Wyprawa kniazia Semena Urusowa na Brześć (listopad-grudzień 1655 r.) // Mazowieckie Studia Humanistyczne. — 2003. — В. 9. — Т. 1—2. — С. 5—31. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Andrzej Rachuba. Sawicki Melchior (zm. 1668) // Polski Słownik Biograficzny. — PAN, 1994. — Т. 35. — С. 336—338.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1668 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Савіцкія герба «Халева»
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы берасцейскія
- Кашталяны берасцейскія
- Лоўчыя мельніцкія
- Польскамоўныя паэты
- Каралеўскія сакратары
- Старосты гарадзенскія
- Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)
- Ваенныя Рэчы Паспалітай