Ялмары Віртанен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ялмары Віртанен
Jalmari Virtanen
1989 CPA 6038.jpg
Род дзейнасці: паэт
Дата нараджэння: 8 студзеня 1889(1889-01-08)
Месца нараджэння: вёска Майніемі,
прыход Падасьекі,
Вялікае Княства Фінляндскае, Расійская імперыя
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Дата смерці: 2 красавіка 1939(1939-04-02) (50 гадоў)
Месца смерці: Паўнчыглаг, Комі АССР
Партыя:
Член у
Commons-logo.svg Ялмары Віртанен на Вікісховішчы

Ялмары Віртанен (фінск.: Jalmari Virtanen, 8 студзеня 1889, вёска Майніемі, Фінляндыя — 2 красавіка 1939) — карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове.

Друкаваўся з 1906 года. У ранніх творах адчуваецца паднявольнае становішча працоўных. У зборніках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гістарчнага мінулага карэльскага народа, самабытнасць людскіх характараў і прыроды, паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Пераклаў на фінскую мову паасобныя творы Янкі Купалы.

Арыштаваны 14 лютага 1938 года. Асуджаны Асобай тройкай НКВД Карэльскай АССР ад 11 красавіка 1938 г па арт. 58-2-11 КК РСФСР на тэрмін 10 гадоў. Накіраваны ў Комі АССР. Памёр 2 красавіка 1939. Рэабілітаваны 25 мая 1955 года Вярхоўным судом СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0