Ялпуг
| Ялпуг | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 2,4 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 7 км |
| Плошча |
|
| Аб’ём | 387 400 000 m³ |
| Найбольшая глыбіня | 5 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Ялпуг — прэснаводнае ліманнае возера ў Адэскай вобласці, найбуйнейшае прыроднае возера Украіны.
Даўжыня 39 км, шырыня да 6 км, плошча 149 км². Сярэдняя глыбіня — каля 2 м, максімальная — 5,5 м. Злучаецца з Дунаем праз возера Кугурлуй.
Тэрытарыяльна размешчана ў Балградскім, Ізмаільскім і Рэнійскім раёнах Адэскай вобласці. Падземныя крыніцы бяруць пачатак ля сяла Ялпуг Рэспубліка Малдова.
Катлавіна падоўжанай формы. Усходнія і заходнія берагі пераважна ўзвышаныя, расчлянёныя, паўднёвыя — пясчаныя. Жывіцца галоўным чынам за кошт водаабмену з возерам Кугурлуй, з якім злучана пратокай у паўднёвай частцы; упадае рака Ялпуг. Тэмпература вады ўлетку 24…25 °C, узімку возера замярзае, лядовы рэжым няўстойлівы. Мінералізацыя вады да 1-1,5 г/л. Дно ўкрыта цёмна-шэрым мулам, на мелкаводдзі — пясчанае.
Берагі параслі трыснягом і рагозам. У возеры пашыраны водарасці і іншая водная расліннасць. Адзначана да 40 відаў рыб, ракі.
На ўзбярэжжы — горад Балград.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.
- Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.
