Янкавічы (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Янкавічы — курганныя могільнікі VVIII стст. каля в. Янкавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на левым беразе ракі Дрыса.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Таксама вядомы пад назвай былой вёскі Павалішына. Складаецца з 11 насыпаў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 8-12 м. За 200 м ад іх яшчэ 4 круглыя курганы. У 1967 годзе быў адкрыты Г. В. Штыхавым. Г. В.Штыхаў у 1968 годзе і 1970 годзе даследаваў 7 насыпаў. Знойдзены трупаспаленні ў ляпных урнах. Курганны магільнік адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.
  • Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]