Янотападобны сабака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янотападобны сабака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nyctereutes procyonoides Gray, 1834

Падвіды
  • Nyctereutes procyonoides koreensis
  • Nyctereutes procyonoides orestes
  • Nyctereutes procyonoides procyonoides
  • Nyctereutes procyonoides ussuriensis
  • Nyctereutes procyonoides viverrinus
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183821
NCBI  34880
EOL  328684
FW  232952

Янотападобны сабака, Усурыйскі янот[1] (Nyctereutes procyonoides) — сысун з атраду драпежныя, сямейства сабачыя. Адзіны сучасны від роду Nyctereutes.

Даўжыня цела ад 50 да 70 см, даўжыня хваста 13-20 см. Вага 5,5 — 9 кг. Поўсць неаднастайная па колеры: шэрая — з пераходам у рудую, або сівое футра з цёмнай рыскай на спіне. На сківіцах — бакенбарды.

Жыве галоўным чынам у лясах, і гаях, звычайна недалёка ад вады. Першапачаткова жыў на Далёкім Усходзе ад паўночнага Індакітая да Карэі і Японіі. У Беларусь завезены ў 1936 годзе, акліматазаваўся, пашырыўся па ўсёй тэрыторыі.

Зноскі

  1. Напісанне Янотападобны сабака, Усурыйскі янот у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.274