Януш Радзівіл, 1612—1655

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Януш Радзівіл)
Перайсці да: рух, знайсці
Януш Радзівіл, 1612—1655
Januš Radzivił. Януш Радзівіл (B. Strobel, 1634).jpg
POL COA Radziwiłł.svg
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 12 снежня 1612(1612-12-12)
Папіліс[d]
Смерць: 31 снежня 1655(1655-12-31) (43 гады)
Тыкоцін, Падляшскае ваяводства, Малапольская правінцыя[d], Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Крыштаф Радзівіл
Жонка: Кацярына Патоцкая[d] і Марыя Лупу Радзівіл
Дзеці: Багуслаў Радзівіл і Ганна Марыя Радзівіл[d]
Janusz Radziwiłł by Daniel Schultz.PNG

Януш Радзівіл (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін) — польны гетман літоўскі (16461654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[1] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіла, праўнук Мікалая Радзівіла Рудога.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.

У час вайны 1654—1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17 жніўня 1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.

Зноскі

  1. Старостамі барысаўскімі таксама былі яго бацька Крыштаф Радзівіл і дзед Мікалай Радзівіл Руды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барэвіч А. Староста барысаўскі Януш Радзівіл // «Гоман Барысаўшчыны» № 3(108), 2008;
  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]