Януш Тышкевіч (ваявода кіеўскі)
Выгляд
| Януш Тышкевіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Януш Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |||||||
| Герб «Ляліва» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Стэфан Хмялецкі[d] | ||||||
| Пераемнік | Адам Кісель[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1590 | ||||||
| Смерць |
не раней за 9 верасня 1648 і не пазней за 3 сакавіка 1649 |
||||||
| Род | Тышкевічы | ||||||
| Бацька | Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d] | ||||||
| Маці | Соф’я з Заслаўскіх[d] | ||||||
| Жонка | Ядвіга Бялжэцкая | ||||||
| Дзеці | Крысціна | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).
Трымаў Сняцінскае і Жытомірскае староствы. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф'і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.
Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цацорскай бітве (1620). Фундаваў некалькі касцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармелітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.
У шлюбе з Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крысціну[1].
Зноскі
- ↑ Janusz Tyszkiewicz Łohojski (польск.). Genealogia dynastyczna (8 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Януш Тышкевіч (ваявода кіеўскі)- Януш Тышкевіч. «Віртуальны музей горада Лагойска» (18 красавіка 2011).