Тышка Каленікавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тышка Каленіковіч
Tyška Kalenikavič Tyškievič. Тышка Каленікавіч Тышкевіч (1794).jpg
Тышка Каленіковіч
Herb Leliwa.jpg
Ляліва
Нараджэнне каля 1452
Смерць каля 1501
Род Тышкевічы
Бацька Каленік Каленікавіч[d]
Дзеці Васіль Тышкевіч, Леў Тышкевіч[d], Міхал Тышкевіч[d] і Гаўрыла Тышкевіч[d]

Тышка Каленікавіч, або Цімафей Каленікавіч (каля 1452 — каля 1501) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Меў маёнткі ў Кіеўскай зямлі. Ад яго імя ўтварылася прозвішча роду Тышкевічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Каленіка Каленікавіча. Меў братоў Акушку (намесніка звяголскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, у шлюбе з Раманам Івашкавічам Волкавічам, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў[1])

Быў у шлюбе з Ганнай невядомага паходжання, магчыма, што жанаты быў прынамсі двойчы.

Адзін з сыноў Тышкі — Васіль Тышкевіч (†1571), ваявода падляшскі, атрымаў у 1569 годзе ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве». У Расійскай імперыі графскі тытул быў прызнаны за некаторымі асобамі ўказамі 1861 і 1862 гадах. Найвышэйша зацверджаным у 1902 годзе меркаваннем Дзяржаўнай Рады ўсім асобам, якія зацверджаны ў расійскім дваранстве і паходзяць ад Васіля Тышкевіча, дазволена ад часу далучэння да роду карыстацца ў Расійскай імперыі графскім тытулам.

Зноскі