Янэк Вішнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янэк Вішнеўскі
польск.: Zbigniew Godlewski
Род дзейнасці пісьменнік
Дата нараджэння 3 жніўня 1952(1952-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1970(1970-12-17) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Cross of Freedom and Solidarity залаты крыж Заслугі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэтны фотаздымак Янэка Вішнеўскага на яго магіле
Польскія хваляванні 1970 ў Гдыні: дэманстранты нясуць цела Янэка Вішнеўскага (сапраўднае імя — Zbyszek Godlewski) на дзвярах.

Янэк Вішнеўскі (польск.: Zbigniew Eugeniusz Godlewski польск.: Janek Wiśniewski 3 жніўня 1952, Зялёна Гура — 17 снежня 1970, Гдыня) — персанаж паэмы «Балада пра Янэка Вішнеўскага», прататыпам якога з'яўляецца Збігнеў Гадлеўскі (Zbigniew Godlewski).

Легенда і рэальны персанаж[правіць | правіць зыходнік]

Імя было прыдумана аўтарам балады Кшыштафам Даўгялам, каб прадставіць у сімвалічным выглядзе 18 гадовага працоўнага, забітага ў польскім горадзе Гдыня ваеннымі ці міліцыяй 17 снежня 1970, падчас хваляванняў у Польшчы. Выява цела невядомага маладзёна, якога нясуць на дзвярах праз кардон паліцыі ды танкі, натхніла К. Даўгялу напісаць паэму. Ніхто не ведаў яго імя ў той час, таму аўтар вырашыў даць яму імя звычайнага паляка. Пазней высветлілася, што чалавека насамрэч завуць Збігнеў Гадлеўскі і ён жыў непадалёк ад Эльблонгу. У 1970 Збігнеў быў застрэлены разам з яшчэ 39 чалавекамі.

Музыка для песні Песня аб Янку з Гдыні (таксама вядомая як «Балада пра Янэка Вішнеўскага») была напісана Мечыславам Халевай. Песня, разам з расповядам Янэка Вішнеўскага, стала папулярнай, калі ў канцы 1981 выйшла кіно Чалавек з Жалеза. Пасля падзення камунізму ў Польшчы галоўная вуліца Гдыні стала насіць імя Янэка Вішнеўскага, а ў Эльблонгу адна з вуліц таксама была названа ў гонар Збігнева Гадлеўскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]