Янік Нджэнг
Янік Нджэнг | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Жазеф Янік Нджэнг | |
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1990[1] (29 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 187 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2004 — 2005 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2005 — 2008 | ![]() | |
2008 — 2011 | ![]() |
76 (32) |
2011 — 2013 | ![]() |
30 (16) |
2013 | ![]() |
19 (2) |
2013 — 2015 | ![]() |
39 (11) |
2017 | ![]() |
9 (4) |
2018 — 2019 | ![]() |
18 (2) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2012 — 2013 | ![]() |
5 (1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Янік Нджэнг (фр.: Yannick N’Djeng, нар. 11 сакавіка 1990, Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік кувейцкага клуба «Аль-Ярмук».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец клуба «Мімбаман», дарослую кар’еру пачынаў у клубе «Канон». У 2008 годзе перайшоў у клуб «Беджая» з чэмпіянату Алжыра, з якім дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў Паўночнай Афрыкі, а ў 2011 годзе стаў срэбраным прызёрам хатняга чэпміянату. У ліпені 2011 года перайшоў у туніскі «Эсперанс», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў афрыканскую Лігу чэмпіёнаў, а на наступны год дайшоў да фіналу. Пасля перамогу ў чэмпіянаце Туніса ў 2012 годзе адправіўся ў швейцарскі «Сьён», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Эсперанс». У маі 2015 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой прапусціў 1,5 гады. У 2017 годзе гуляў у чэмпіянаце Малайзіі за клуб «Т-Цім», у 9 матчах забіў 4 галы.
У верасні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна[2], дзе спачатку выступаў у стартавым складзе, а пазней стаў выхадзіць на замену. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускую каманду[3].
У жніўні 2019 года папоўніў склад кувейцкага клуба «Аль-Ярмук».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2012—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Камеруна.
Зноскі
- ↑ Yannick N'Djeng // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Неман" объявил о подписании камерунского форварда Ндженга
- ↑ "Неман" расстался с Н'Дженгом
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Туніса (2): 2011/12, 2013/14
Бронзавы прызёр чэмпіянату Туніса: 2014/15
Срэбраны прызёр чэмпіянату Алжыра: 2010/11
Бронзавы прызёр чэмпіянату Алжыра: 2008/09
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАФ: 2011
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)