Яніс Царухіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яніс Царухіс
грэч.: Γιάννης Τσαρούχης
Яніс Царухіс - фатаграфія Дзімітрыса Пападымаса.
Яніс Царухіс - фатаграфія Дзімітрыса Пападымаса.
Род дзейнасці: мастак
Дата нараджэння: 13 студзеня 1910(1910-01-13)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 ліпеня 1989(1989-07-20) (79 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Аўтограф: Yannis-tsarouchis-signature.svg
Сайт: tsarouchis.gr
Commons-logo.svg Яніс Царухіс на Вікісховішчы

Яніс Царухіс (грэч.: Γιάννης Τσαρούχης; 13 студзеня 1910, Пірэй20 ліпеня 1989, Афіны) — грэчаскі мастак і кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яніс Царухіс нарадзіўся ў 1910 годзе ў Пірэі. У перыяд 19291935 гадоў вучыўся ў Афінскай школе вытанчаных мастацтваў, быў студэнтам Фотыяса Контаглу, які пазнаёміў яго з візантыйскай іканаграфіяй. Паралельна таксама вывучаў народную архітэктуру і традыцыі грэчаскага народнага касцюма. Разам з Дзімітрысам Пікіёнісам, Фотыясам Контаглу і Ангелікай Хатзіміхалі ён узначальваў рух за ўвядзенне грэчаскай традыцыі ў жывапісе.

У перыяд 19351936 гадоў ён наведаў Стамбул, Парыж і Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам Рэнесансу і імпрэсіянізму, адкрыў для сябе творы Тэофіласа Хатзіміхаіла, на яго мастацкае ўспрыманне значна паўплывалі такія мастакі, як Анры Маціс і Альберта Джакамеці.

Ён вярнуўся ў Грэцыю ў 1936 годзе і праз два гады стварыў сваю першую персанальную выстаўку ў Афінах. Удзельнічаў у баях італа-грэчаскай вайны ў 1940 годзе. У 1949 годзе ён і іншыя мастакі, у тым ліку Нікас Хатзікірыякас-Гікас, Яніс Мораліс, Нікас Нікалау, Нікас Энганопулас і Панаётыс Тэціс стварылі мастацкі кружок «армас». У 1951 адбыліся выстаўкі прац Царухіса ў Парыжы і Лондане. У 1958 годзе ён удзельнічаў у Венецыянскай біенале. У 1967 годзе ён пераехаў у Парыж.

У 1982 годзе адкрыты Музей Яніса Царухіса, якім стаў дом мастака ў афінскім прыгарадзе Марусі. Дзейнічае таксама Фонд Яніса Царухіса. Мастак памёр у 1989 годзе ў Афінах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.