Альберта Джакамеці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберта Джакамеці
фр.: Alberto Giacometti
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1901(1901-10-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1966(1966-01-11)[6][7][5] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Giovanni Giacometti[d]
Маці Annetta Giacometti[d]
Жонка Annette Arm[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, пісьменнік, дызайнер, дызайнер упрыгожванняў, мастак-гравёр, графік, рысавальнік
Жанр абстракцыянізм[12][13], фігурка[d][13], анімалістычны жывапіс[d][13], жанравы жывапіс[13], пейзаж[13], партрэт[13] і нацюрморт[13]
Вучоба
Мастацкі кірунак сюррэалізм[13]
Уплыў Эміль Антуан Бурдэль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберта Джакамеці (іт. Alberto Giacometti; 10 кастрычніка 1901, Барганова, Стампа, Швейцарыя — 11 студзеня 1966, Кур, Швейцарыя, пахаваны ў Баргонава) — швейцарскі скульптар, жывапісец і графік, адзін з найбуйнейшых майстроў XX стагоддзя.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Джакамеці нарадзіўся 10 кастрычніка 1901 года ў акрузе Барганава швейцарскай камуны Стампа ў сям’і мастака Джавані Джакамеці. Цікавасць да мастацтва ўзнікла ў Альберта ў раннім дзяцінстве, калі ён пачаў займацца лепкай і жывапісам. У 1919—1920 гадах навучаўся жывапісу ў Жэневе, у Школе прыгожых мастацтваў і ў Школе мастацтваў і рамёстваў па класе скульптуры. У 1920 і 1921 гадах падарожнічаў па Італіі, дзе пазнаёміўся з класікай італьянскага мастацтва і помнікамі Старажытнага Рыма.

З 1922 года жыў і працаваў у Парыжы, дзе зблізіўся з Андрэ Брэтонам, Луі Арагонам, Пікаса, Міро, Максам Эрнстам, Сартрам, Бекетам і інш. Вучыўся ў студыі Гранд Шам’ер у Парыжы (1922—1925) у Э. А. Бурдэля. Летнія месяцы праводзіў у Швейцарыі.

Раннія працы Джакамеці выкананы ў рэалістычнай манеры, аднак у Парыжы ён адчуў уплыў кубізму («Торс», 1925; «Персанажы», 1926—1927), захапляўся мастацтвам Афрыкі, Акіяніі, старажытнай Амерыкі («Галава», 1925), 1926; «Жанчына-лыжка», 1926).

Публікаваўся ў часопісе «Сюррэалізм на службе рэвалюцыі». У 1927 яго працы былі прадстаўлены ў Салоне Цюільры, першая персанальная выстава адбылася ў 1932. Скульптура гэтых гадоў («Жанчына-лыжка», 1926; «Клетка», 1930; «Жанчына з перарэзаным горлам», 1932; «Сюррэалістычны стол») злучае элементы кубізму з архаічнай пластыкай Акіяніі, снаявіднай фантастыкай, агрэсіяй і эратызмам. У 1930 годзе далучыўся да групы сюррэалістаў і быў яе актыўным членам на працягу некалькіх гадоў. У гэтыя гады ён стварыў цэлы шэраг скульптур, якія назваў «скульптурамі ў клетцы». Найбольш вядомыя работы гэтага цыкла — «Палац у чатыры гадзіны раніцы» (1923—1933) і «Гадзіна слядоў, або Падвешаны шар» (1930—1931). Сам Джакамеці называў свае працы «прадметамі сімвалічнага дзеяння».

У 1935 годзе мастак кінуў сюррэалізм і адрокся ад усіх сваіх твораў, звязаных з гэтым перыядам, назваўшы іх «поўным тупіком».

Пасля Другой сусветнай вайны, гады якой Джакамеці пражыў у Жэневе, ён прыходзіць да новай, больш гуманістычнай манеры ў скульптурах, партрэтнага жывапісу і графіцы.

У пасляваенны перыяд Джакамеці быў адзначаны многімі, уключаючы Сартра і Жэнэ, як выдатны мастак-экзістэнцыяліст.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118539094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Alberto Giacometti
  4. а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500118871
  5. а б в https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11904811p
  6. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 27 снежня 2019.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Deutsche Nationalbibliothek Record #118539094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  10. Giacometti, Alberto // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  11. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  12. ARTICArt Institute of Chicago.
  13. а б в г д е ё ж RKDartists