Ян Багуслаў Рдултоўскі
| Ян Багуслаў Рдултоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Драгослаў» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Багуслаў Незабытоўскі | ||||||
| Пераемнік | Даніэль Шышка | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юрый Тышкевіч | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Пацей | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1665 | ||||||
| Смерць | 1744 | ||||||
| Род | Рдултоўскія[d] | ||||||
| Жонка | Алена з Ваньковічаў | ||||||
| Дзеці | Антоні Ежы, Элеанора | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ян Багуслаў Рдултоўскі (1665—1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян віцебскі (1735—1739) і новагародскі (1739—1744).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з незаможнага роду Рдултоўскіх герба «Драгослаў», прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Менскім і Новагародскім паветах.
Займаў пасаду менскага скарбніка, з 1720 года быў новагародскім земскім суддзёй. У 1735 годзе першым з роду атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы кашталянам віцебскім. Памёр на пасадзе новагародскага кашталяна.
У 1735 годзе падпісаў ухвалу Генеральнай Рады варшаўскай канфедэрацыі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Аленай, дачкой менскага падстаросты Тэадора Антонія Ваньковіча (?—1716) і яго жонкі Ганны Войшнар, дачкі лідскага земскага пісара.
У шлюбе нарадзіліся прынамсі двое дзяцей[1]:
- Антоні Ежы (1700—1764) — ажаніўся з Юстынай з Хлусевічаў
- Элеанора — стала жонкай Аляксандра Пятра Савы-Корсака, суддзі навагародскага
Продкі Алены з Ваньковічаў
| Адам Ваньковіч[2] | ||||||||||||||||
| Пётр Ваньковіч | ||||||||||||||||
| Тэрэза з Кавячынскіх | ||||||||||||||||
| Тэадор Антоні Ваньковіч | ||||||||||||||||
| Ганна з Дунін-Глушынскіх | ||||||||||||||||
| Алена Ваньковіч | ||||||||||||||||
| Ганна з Войшнараў | ||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Радавод Алены Рдултоўскай (польск.)
- ↑ Адам Ваньковіч