Аляксандр Пацей
Выгляд
Аляксандр Пацей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Вага» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Агінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1698 | ||||||
Смерць | сакавік 1770[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пацеі | ||||||
Бацька | Казімір Аляксандр Пацей | ||||||
Маці | Ганна Тэрэза з Летаваў[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Людвік Пацей, Леанард Пацей, Ганна з Пацеяў[d] і Караліна з Пацеяў[d] | ||||||
Узнагароды |
Аляксандр Пацей (? — сакавік 1770) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі падчашы літоўскі (1724—1739), кашталян віцебскі (1739—1740) і троцкі (1740—1742), ваявода троцкі (з 1742). Быў таксама старостам рагачоўскім, алькеніцкім і ковенскім, маршалкам Трыбуналу ВКЛ у 1745. Кавалер Ордэна Белага Арла (1746).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Яго жонка была Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх, удава Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага. Пакінуў з ёй дзяцей:
- Людвіка (? — 1771), вялікага літоўскага стражніка;
- Леанарда (? — 1774), вялікага літоўскага стражніка пасля брата;
- Караліну (1732 — 1776), жонку вялікага літоўскага падкаморага Станіслава Радзівіла;
- Ганну (1720 — 1788), жонку смаленскага ваяводы Юзафа Тышкевіча.
Зноскі
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: (энцыклапедыя) / пад рэд. Г. П. Пашкоў — Мн.: БелЭн, 2005. — Т. 2. — С. 421.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 421. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 30 кастрычніка 2013.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1698 годзе
- Памерлі ў 1770 годзе
- Пахаваныя ў Вільнюсе
- Пацеі
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы троцкія
- Кашталяны троцкія
- Кашталяны віцебскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Старосты ковенскія
- Старосты рагачоўскія
- Старосты алькеніцкія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага