Ян Барысюк
Jump to navigation
Jump to search
Ян Барысюк | |
---|---|
Род дзейнасці | каталіцкі святар |
Дата нараджэння | 1888 |
Дата смерці | 1953 |
Ян Барысюк (1888—1953) — каталіцкі святар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў духоўную семінарыю ў Жытоміры. У 1911 прыняў сакрамент святарства. З 1922 служыў у Брэсце ваенным капеланам ІХ Акруговага шпіталя і мясцовым школьным прэфектам. З 1 жніўня 1933 працаваў пробашчам парафіі Баранавічы (Касцёл Узвышэння Святога Крыжа), настаўнік рэлігіі ў Баранавіціх школах. З 1938 выконваў абавязкі баранавіцкага дэкана.
У 1945—1947 — генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.
Арыштаваны МДБ у 1947 і сасланы ў лагер у Сібір. Памёр у лагеры ў 1953 годзе.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Няхай Сведчанне іх веры не забудзецца — Лёс каталіцкага касцёла на беларусі ў 1917—1953 // Непакалянаў, 2000
- Spis kościołów i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1933 i 1934//Пінск, 1933
- Віктара Астрога «Баранавіцкія касцёлы» // Наша Вера 2/1999