Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы)
Касцёл | |
Узвіжання Святога Крыжа | |
---|---|
![]() | |
53°07′45″ пн. ш. 26°00′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Благачынне | Баранавіцкі заходні дэканат |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата пабудовы | 1924 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Куйбышава.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У часы Расійскай імперыі на будаўніцтва касцёла ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касцёла. Дзякуючы дапамозе мінскага губернатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Святую Імшу для 800 баранавіцкіх каталікоў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.
У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.
Камітэт пабудовы касцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцці на працу ў Баранавічы. Драўляны касцёл быў збудаваны ў 1924 годзе. 18 кастрычніка 1925 года храм асвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвіжання Святога Крыжа. Архітэктар Т. Жаландкоўскі
Меркавалася, што ў хуткім часе касцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў цэнтры горада, падмурак якога заклалі на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасцяў фінансавання і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа таксама застаўся драўляным.
Ад 1990 годзе ў касцёле пачалі весціся беларускамоўныя служэнні.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнiк эклектычнай архiтэктуры, у якiм увасоблены гатычны вертыкалiзм аб’ёмнай кампазiцыi, барочная пластычнасць сiлуэта, класiцыстычная строгасць параднага ўвахода – порцiка, авангардная асiметрычнасць i жорсткая канструкцыйнасць. 3-нефная базiлiка пераходзiць у нiзкую 5-гранную апсiду з асiметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысцiяй.
Вышынены перапад нефаў надае кампазiцыi ярусную дынамiчнасць. З франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб картэкса аб’яднаны з асноўным зрубам агульным высокiм i стромкiм двух-схiльным дахам.
На галоўным фасадзе пластычная шматфiгурная вежа-кiворый на 8-гранным барабане. 3-вугольны франтон расчленены аконнай аркатурай-трыфорыумам.Уваход аформлены двух-калонным порцiкам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымi аконнымi праёмамi. Дах падтрымлiваюць фiгурна апрацаваныя кранштэйны.
У iнтэр’еры чатырох-калонны алтар мае абразы, выкананыя ў 1934-1935 гадах мастаком Турскiм у манеры акадэмiчнага жывапiсу. На хорах – арган[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 33-34.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы) на сайце Radzima.org
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы) на сайце Catholic.by (бел.)