Ян Голі
Выгляд
| Ян Голі | |
|---|---|
| Ján Hollý | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 24 сакавіка 1785[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 красавіка 1849[1][2][…] (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці |
паэт перакладчык |
Ян Голі (славацк.: Ján Hollý; 24 сакавіка 1785, Борскі-Мікулаш - 14 красавіка 1849, Добра-Вода) — славацкі паэт.
Ян Голі нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Быў сельскім святаром. Перакладаў на славацкую мову паэтаў антычнасці. Сярод найважнейшых перакладаў - «Энеіда» Вергілія. Яго ўласная паэзія звязана з традыцыямі класіцызму, у прыватнасці, у пытанні адносінаў да спадчыны антычнасці.
Аўтар эпічных твораў на сюжэты з старажытнаславянскай гісторыі - «Святаплук» (1833), «Кірыла-Мефадыяда» (1835), «Славія» (1839). Сярод лірычных твораў вылучаюцца цыкл ідылічных вершаў «Селанкі» (1835-1836), у якім ён праслаўляе славацкую прыроду і сельскае жыццё, ода «Славакам». Помнік Яну Голь усталяваны ў Браціславе каля алтарнай апсіды Сабора Святога Марціна.
Зноскі
- ↑ а б Ján Hollý // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Hollý, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 9. — S. 230.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Голі