Ян Казімір Пашкевіч
| Ян Казімір Пашкевіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | невядома |
| Дата смерці | 1635 |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
| Гады творчасці | 1621 — 1622 |

Ян Казімір Пашке́віч (другая палова XVI стагоддзя — 1635[1]) — паэт, слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Біяграфічных звестак аб ім амаль не засталося. Паходзіў, відаць, са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Вядома, што слуга канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага Ян Казімір Пашкевіч атрымаў за заслугі, аказаныя ў канцылярыі, ад караля 18 жніўня 1631 года намінацыйны прывілей на скарбовае дваранства і юргельт у памеры 160 злотых па смерці Самуэля Бральніцкага. Відавочна, кар’ерны рост у межах канцылярыі для слуг быў досыць праблематычным[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы яго адзіны верш «Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызнаю…» (датаваны 1621 годам, апублікаваны ў 1842 годзе), які сваімі ідэйна-эстэтычнымі якасцямі вылучаецца сярод патрыятычнай паэзіі на старабеларускай мове[1], у ім выявіліся асаблівасці сілаба-танічнага вершаскладання. Твор захаваўся ў Слуцкім спісе Статута ВКЛ 1529 года. У ім змешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў першай палове XVII стагоддзя рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш[3]. Асноўны матыў твора — ухваленне роднай мовы, падкрэсліванне яе важнага месца з жыцці грамадства і чалавека[4]. Напісаны правільным чатырохстопным харэем, гэты твор паказвае адыход беларускай паэзіі XVII стагоддзя ад неарганічнай старабеларускай мове сілабікі, на змену якой прыходзіла сілаба-танічная сістэма вершаскладання[1]. Паводле Вячаслава Рагойшы, адзін з першых узораў харэічнага метру ў беларускай пісьмовай паэзіі[5]. У гэтым адзіным вядомым творы Яна Казіміра Пашкевіча, напісаным у панегірычным стылі, упершыню прагучала думка аб тым, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго мова[6].
- Старабеларускі тэкст
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 13—14. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9.
- ↑ Галубовіч, Віталь. Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы // Białoruskie Zeszyty Historyczne : Беларускі гістарычны зборнік. — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2002. — В. 17. — С. 73—87.
- ↑ а б Лицкевич, Олег. Ян Казимир Пашкевич. "Полска квитнет лациною…" (1621)(недаступная спасылка). Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы (10 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 391. — 608 с.
- ↑ Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — Мн.: Выш. школа, 1979. — С. 112. — 320 с.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзяў. — Мінск: Беларуская навука, 2006. — С. 619.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чамярыцкі В. А. Пашке́віч Ян Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 247. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Вячаслаў Чамярыцкі. Пашкевіч Ян Казімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Грынчык М. Шляхі беларускага вершаскладання. — Мн., 1973.
- Кісялёў Г. Героі і музы. — Мн., 1982.
