Перайсці да зместу

Ян Махульскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Махульскі
Род дзейнасці тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог
Дата нараджэння 3 ліпеня 1928(1928-07-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2008(2008-11-20)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Halina Machulska[d]
Дзеці Юліуш Махульскі[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Генрык Махульскі (польск.: Jan Henryk Machulski; 3 ліпеня 1928, Лодзь — 20 лістапада 2008, Варшава, Польшча) — польскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, тэатральны рэжысёр і педагог.

У 1954 годзе скончыў Дзяржаўную вышэйшую акцёрскую школу ў Лодзі і ў 1971 годзе — Дзяржаўную вышэйшую тэатральную школу ў Варшаве. Выконваў ролі ў тэатрах Аполе, Любліна, Лодзі і Варшавы. Дэкан аддзялення акцёрскага майстэрства ў лодзінскай кінашколе.

Жонка — актрыса Галіна Махульска, сын — кінарэжысёр Юліуш Махульскі, які даваў яму ролі ва ўсіх сваіх фільмах.

Ён памёр ад сардэчнага прыступу ў Варшаве ва ўзросце 80 год. Пахаваны на Воінскіх могілках Павонзкі ў Варшаве.

На яго пахаванні грала музыка з фільма «Ва-Банк 2» — пахавальны марш і рэгтайм.

Зноскі

  1. Jan Machulski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Jan Machulski // e-teatr.pl — 2004.
  3. http://www.polskieradio.pl/thenews/culture/?id=96303
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.