Японскае імя
Японскае імя (яп.: 人名 дзімэй ) у нашы дні пераважна складаецца з радаводнага імя (прозвішча) і асабістага імя. Гэта вельмі распаўсюджаная практыка для Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку для кітайскай, карэйскай, в’етнамскай, тайскай і некаторых іншых культур.
Імёны звычайна запісваюцца з дапамогай кандзі, якія ў розных выпадках могуць мець мноства розных варыянтаў вымаўлення.
Сучасныя японскія імёны можна параўнаць з імёнамі ў многіх іншых культурах. Ва ўсіх японцаў ёсць адзінае прозвішча і адзінае імя без патроніма, за выключэннем асоб японскай імператарскай сям’і, у якіх няма прозвішча.
У японскай традыцыі спачатку ідзе прозвішча, а потым імя. У той жа час у заходніх мовах японскія імёны запісваюцца ў адваротным парадку імя — прозвішча — згодна еўрапейскай традыцыі[1].
Імёны ў Японіі часта ствараюць самастойна з амаль любых кандзі, таму ў краіне маецца вялізная колькасць унікальных імён. Прозвішчы больш традыцыйныя і часцей паходзяць ад тапонімаў. Імён у японскай мове значна больш, чым прозвішчаў. Мужчынскія і жаночыя імёны адрозніваюцца праз характэрныя для іх кампаненты і структуры. Чытанні японскіх уласных імён — адзін з самых складаных элементаў японскай мовы.
Законы Японіі аб імёнах і прозвішчах[правіць | правіць зыходнік]
Першы закон аб японскіх імёнах і прозвішчах з’явіўся на пачатку эпохі Мэйдзі — у 1870 годзе. Згодна з гэтым законам кожны японец павінен быў абраць для сябе прозвішча. На той момант насельніцтва Японіі складала 34 мільёны чалавек і пры гэтым толькі малая частка ўжо мела ўласныя прозвішчы. Большасць створаных у той час прозвішчаў паходзяць ад назваў мясцовасці пражывання. Нярэдкімі былі выпадкі калі цэлыя вёскі абіралі сабе адно прозвішча. На дадзены момант ад 70 % да 80 % прозвішчаў паходзяць ад тапонімаў.
Потым прыняты ў 1898 годзе грамадзянскі кодэкс вызначыў парадак змянення прозвішча пры пабранні шлюбу. Было прапісана простае патрабаванне — жонка абавязана прыняць прозвішча мужа. Гэта правіла было адменена толькі ў 1946 годзе, калі для адпаведнасці новай канстытуцыі дзеля пашырэння правоў жанчын грамадзянсці кодэкс быў перагледжаны. Зараз муж і жонка павінны абраць адно з двух сваіх прозвішчаў, але абавязкова адно і тое ж[1]. Тым не менш, новымі правіламі да гэтай пары рэдка карыстаюцца — у пераважнай большасці выпадкаў (97,2 %) жонка бярэ прозвішча мужа[1].
Дазволеныя знакі для імён і прозвішчаў[правіць | правіць зыходнік]
Да Другой сусветнай вайны ў Японіі не было аніякіх абмежаванняў на ўжыванне знакаў у імёнах і прозвішчах, што ўжо тады стварала шмат складанасцей пры справаводстве. Агулам на той момант існавала да 50 тысяч знакаў. Службоўцам, якія вялі запісы, часта даводзілася карыстацца слоўнікам, каб запісаць патрэбнае імя. Акрамя таго бывалі выпадкі, калі бацькі, імкнучыся стварыць унікальнае імя для свайго дзіця, рабілі памылку ў рэдкім кандзі і часам іх было даволі складана пераканаць унесці выпраўленне — даводзідася часам так і запісваць імя з памылкай. Імёны з вельмі рэдкімі іерогліфамі даволі нязручныя як для іншых людзей, так і для самога носьбіта.
У 1947 годзе быў створаны спіс кандзі, ужываных толькі ў імёнах, далей спіс дапаўняўся ў 1951 і 1954 годзе і на 1981 год змяшчаў 166 знакаў. В 1981 годзе кабінет міністраў Японіі зацвердзіў новыя правілы:
- У імёнах патрэбна ўжываць простыя распаўсюджаныя знакі, а менавіта:
- 1945 агульнаўжывальных знакаў дзёё кандзі (уключаючы 1006 вучэбных гакусю кандзі);
- 166 знакаў кандзі адмыслова для імён;
- катакана і хірагана.
Дазваляліся таксама знакі падаўжэння галосных у катакане (ー), знакі паўтора (々), старыя знакі хіраганы (ゑ і ゐ) і катаканы (ヰ і ヱ).
Аднак ужо в 1985 годзе гэты спіс быў пашыраны і было афіцыйна дазволена ўжываць ромадзі, хэнтайгану, ман'ёгану, а таксама ўмоўныя знакі і сімвалы (накшталт * % $ ^ і таму падобных).
Але і гэтага аказалася недастаткова, і ў 1991 годзе спіс іерогліфаў для імён быў пашыраны на 118 знакаў, а ў 1998 годзе да яго дадалі яшчэ адзін знак. У выніку табліца змяшчала 285 знакаў. І яшчэ 205 знакаў, якія не ўваходзяць у гэтую табліцу, лічацца дапушчальнымі — пераважна гэта старапісьмовыя формы іерогліфаў. Варта адзначыць, што 87 знакаў з гэтай табліцы не ўваходзяць у стандартнае праграмнае забеспячэнне для большасці камп'ютараў і не могуць быць надрукаваны і паказаны без дадатковых праграм — пра гэта абавязаны папярэджваць чыноўнікі пры рэгістрацыі імя дзіцяці. У выніку японцы маюць 2435 знакаў, якія могуць быць выкарыстаны ў імёнах і прозвішчах. Аднак усё яшчэ з'яўляюцца прапановы аб пашырэнні гэтага спіса на 500—1000 знакаў.
Колькасць знакаў адным пэўным імені ці прозвішчы нічым не абмежавана і тэарэтычна яны могуць быць любой даўжыні. Тым не менш рэдка ўжываюцца імёны і прозвішчы больш трох знакаў, найбольш распаўсюджаны варыянт двухзнакавага імя і прозвішча.
Перадача японскіх імён у іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]
Звычайна запіс японскіх імён у іншых мовах (якія выкарыстоўваюць лацінку і кірыліцу) адбываецца таксама, як і транскрыпцыя звычайнага японскага тэксту, у адпаведнасці з правіламі пэўнай сістэмы (ромадзі, кірыдзі). Таксама часта сустракаецца запім японскіх імёнаў у нестандартнай транслітэрацыі (ужыванне замест «сі» — «шы», замест «дзі» — «джы» і інш.). У лацінскай транскрыпцыі японскія імёны і прозвішчы ідуць у адваротным парадку — спачатку імя, потым прозвішча. То бок, 山田 Ямада (прозвішча) 太郎 Таро (імя), звычайна запісваецца як Tarou Yamada. Але часам выкарыстоўваецца і японскі парадак, у такім выпадку часта прозвішча запісваецца вялікімі літарамі — YAMADA Tarou. Часам таксама ўжываюцца стандартныя лацінскія скарачэнні імя да ініцыяла — T. Yamada. Даўжыня галосных часта пазначаецца арфаграфічна (Tarou Yamada); можа не пазначацца зусім (Taro Yamada); ці пазначацца па аналогіі з англійскай мовай літарай «h» (Taroh Yamada); альбо ж пазначацца рысай над літарай (Tarō Yamada). У англійскай мове звычайна без абмежаванняў дадаюцца суфіксы (Taroh’s book).
У кірылічнай транскріпцыі няма агульнапрынятага парадку ўказання прозвішча і імся. Звычайна ў публіцыстычных выданнях, часопісах, стужках навін выкарыстоўваецца адваротны парадак імя-прозвішча (Таро Ямада). Аднак у вучэбных тэкстах, артыкулаў япаністаў і іншых прафесійных лінгвістычных выданнях часцей выкарысоўваецца арыгінальны парадак прозвішча-імя (Ямада Таро). Часта праз такія неадназначнасці у людзей незнаёмых з японскай мовай узнікае блытаніна паміж імём і прозвішчам.
Імянныя суфіксы[правіць | правіць зыходнік]
У японскай мове звычайна пасля імя дадаецца суфікс, які ўказвае на суадносіны суразмоўцаў. Найбольш распаўсюджаны суфіксы:
- сама — самы паважлівы суфікс. Ужываецца у дачыненні да людзей, старэйшых узростам, пасадзе і гэтак далей;
- сан — паважлівы нейтральны зварот;
- кун — суфікс для бліжэйшых знаёмых мужчынскага полу[2], звычайна ўжываецца сярод аднакласнікаў ці калег па рабоце роўнага статусу;
- цян — самы мягкі суфікс, ужываецца пры вельмі блізкім знаёмстве, пераважна пры звяртанні да дзяўчын і дзяцей (аналаг памяньшальна-ласкальных суфіксаў).
Часцей усяго японцы звяртаюцца адзін да аднаго па прозвішчу, зварот праз імя без суфікса лічыцца фамільярным і ўжываецца толькі ў коле сяброў ці добрых знёмых (за выключэннем выпадкаў, калі размова ідзе пра родзічаў ці аднафамільцаў, каб пазбегнуць блытаніны). Зварот без постфіксу называецца ёбісутэ (яп.: 呼び捨て ).
Суфікс -сама дадаецца да прозвішча ці пасады. Дадаецца для выказвання найвышэйшай павагі: «паважаны кліент» (яп.: お客様 о-кяку-сама ).
Суфікс -сан вольна дадаецца да імя ці прозвішча у гаворцы любога полу пры звароце таксама да любога полу і надае фразе нейтральна-ветлівы тон. Зварот праз прозвішча з суфіксам падаецца больш паважлівым, чым праз імя.
Суфікс -кун першапачаткова лічыўся дапушчальным выключна ў мужчынскай гаворцы, ён ужываўся сярод добра знаёмых суразмоўцаў. Аднак пасля вайны ўвайшоў у моду зварот з суфіксам -кун ад настаўніц да вучняў-хлопчыкаў і ад школьніц да сваіх равеснікаў ці маладзейшых (у такіх выпадках звычайна дадаецца да прозвішча). Да гэтай пары гэто амаль адзіны выпадак ужывання суфікса -кун у жаночай гаворцы. Прафесары і выкладчыкі могуць ужываць гэты суфікс пры звароце да навучэнцаў і студэнтаў абодвух палоў.
Суфікс -цян выкарыстоўваецца пры звароце да дзяцей, маладых дзяўчые, пры гэтым імя часта істотна скажаецца. У большасці выпадкаў у імя, пабудаваным па шаблоне «аснова + КО (子)», адкідваецца канчатак КО і да асновы дадаецца суфікс -цян. Напрыклад, Суміко пераўтвараецца ў Сумі-цян. Часам імёны з суфіксам -цян істотна змяняюцца, становячыся аналагічнымі памяньшальным імёнам: Тайдзі — Тай-цян; Ясуакі — Ясу-цян; Тэцуко — Тотто-цян і інш. Часам скрачэнні імя даходзяць да аднінага склада/знака каны: Сосукэ — Со-цян, Міцукі — Мі-цян; ці да адзінай галоснай: Аканэ — А-цян, Энісі — Э-цян. Тое ж самае можна здзейсніць і з некаторымі прозвішчамі для надання фамільярнасці, замяніўшы апошні склад, напрыклад, Танэда — Танэ-цян і інш. Мянушні хатніх жывёл часта складаюцца са скарочанай назвы жывёлы і -цян. Напрыклад, хатняга трусіка (усагі) больш ласкава называць уса-цян, замест усагі-цян. Таксама, суфікс -цян выкарыстоўваецца для мянушак любімых выканаўцаў, зорак кіно. Напрыклад, Арнольда Шварцэнэгера ў Японіі часта ласкава клічуць Сюва-цян[3].
Існуюць таксама менш ужывальныя суфіксы. Напрыклад, суфікс -сама пазначае найвышэйшую ступень павагі і ўжываецца з імёнамі любімых людзей, куміраў, шанаваных лідараў. Суфікс -доно, які зараз амаль выйшаў з ужывання, выкарыстоўваўся самураямі пры звароце адзін ад адного і нёс сэнс «годны звяртаецца да годнага». Таксама ў якасці імянных суфіксаў часта ўжываюцца словы «сэнсэй» (настаўнік) і «сэмпай» (старэйшы таварыш).
Агульныя асаблівасці чытання японскіх уласных імён[правіць | правіць зыходнік]
Японскія прозвішчы і імёны чытаюцца асабліва — не так як звычайныя словы. У слоўніках часта ўказваецца адмысловае чытанне іерогліфа — наноры, якое сустракаецца толькі ва ўласных імёнах. Многія прозвішчы і імёны чытаюцца праз рэдкія кун'ёмі, праз спалучэнне кун'ёмі і наноры, спалучэнні он'ёмі і кун'ёмі. Аднак у большасці выпадкаў наноры-чытанні з'яўляюцца трошкі змененымі кун'ёмі, якія з'яўляюцца граматычна змененымі словамі, ад якіх паходзяць уласныя імёны. Напрыклад, гэта могуць быць дзеясловы у назоўнай форме, прыметнікі ў старой сярэдзіннай форме, поўныя формы дзеясловаў і іншыя граматычна змененыя формы слоў.
На прыканцы 2000-х гадоў у Японіі стала модна даваць дзецям «яркія» іерагліфічныя імёны, прыдуманыя бацькамі і ўтрымліваючыя сумесь он'ёмі і кун'ёмі, самастойны наданыя чытанні і пропускі ў чытанні, напрыклад, «Хібікі» (яп.: 響乙 хібікі + оцу ). Такія імёны ўмоўна называюцца «бліскучыя» імёны (яп.: 煌々ネーム кіракіра нэ:му )[4].
Прозвішча[правіць | правіць зыходнік]
Прозвішча па-японску называецца «мёдзі» (苗字 ці 名字), «удзі» (氏) ці «сэй» (姓).
Слоўнікавы склад японскай мовы працяглы час дзяліўся на два тыпы: ваго (яп.: 和語 «японская мова» ) — спрадвечна японскія словы і канго (яп.: 漢語 кітаізм ) — запазычаныя з Кітаю. На гэтыя ж тыпы дзеляцца і імёны, хоць зараз актыўна пашыраецца новы тып — гайрайго (яп.: 外来語 ) — запазычаныя з іншых моў словы, але ў імёнах кампаненты гэтага тыпу ўжываюцца рэдка.
Сучасныя японскія імёны дзеляцца на наступныя групы:
- кун'ёмі (складаюцца з ваго),
- он'ёмі (складаюцца з канго),
- змяшаныя.
Суадносіны прозвішчаў ваго і канго прыкладна 80 % на 20 %.
Самыя распаўсюджаныя прозвішчы ў Японіі[5]:
- Сато (яп.: 佐藤 Сато: ),
- Судзукі (яп.: 鈴木 ),
- Такахасі (яп.: 高橋 ),
- Танака (яп.: 田中 ),
- Ватанабэ (яп.: 渡辺 ),
- Іто (яп.: 伊藤 Іто: ),
- Ямамота (яп.: 山本 ),
- Накамура (яп.: 中村 ),
- Охаясі (яп.: 小林 )[заўвага 1],
- Кабаясі (яп.: 小林 )[заўвага 1],
- Като (яп.: 加藤 Като: ),
- Накаяма (яп.: 中山 ),
- Наката (яп.: 中田 ),
- Ямада (яп.: 山田 ),
- Яманака (яп.: 山中 ),
- Кояма (яп.: 小山 ),
- Такаяма (яп.: 高山 ),
- Такагі (яп.: 高木 ),
- Такада (яп.: 高田 ),
- Хігасі (яп.: 東 ),
- Аокі (яп.: 青木 ),
- Маэда (яп.: 前田 ),
- Мацуда (яп.: 松田 ),
- Ямасіта (яп.: 山下 ),
- Мацумота (яп.: 松本 ),
- Уэда (яп.: 上田 ),
- Комацу (яп.: 小松 ),
- Коікэ (яп.: 小池 ),
- Мацусіта (яп.: 松下 ),
- Кіносіта (яп.: 木下 ),
- Ііда (яп.: 飯田 ),
- Мідзуно (яп.: 水野 ),
- Она (яп.: 小野 ),
- Ясуда (яп.: 安田 ),
- Нода (яп.: 野田 ),
- Такано (яп.: 高野 ),
- Накано (яп.: 中野 ),
- Уэно (яп.: 上野 ),
- Хаторы (яп.: 服部 ),
- Курода (яп.: 黒田 ),
- Вада (яп.: 和田 ),
- Тагуці (яп.: 田口 ),
- Кавакамі (яп.: 川上 ),
- Кавагуты (яп.: 川口 ),
- Хаякава (яп.: 早川 ),
- Ямагуты (яп.: 山口 ),
- Окава (яп.: 小川 ),
- Хасэгава (яп.: 長谷川 ),
- Кікуці (яп.: 菊地 ),
- Хірано (яп.: 平野 ).
Многія прозвішчы, хоці і чытаюцца праз он'ёмі (кітайскае маўленне), паходзяць ад старажытных японскіх слоў і запісаны фанетычна, а не па сэнсу. Прыклады такіх прозвішчаў: Кубо (яп.: 久保 ) — ад яп. кубо (яп.: 窪 ) — ямка; Сасакі (яп.: 佐々木 ) — ад стараяпонскага саса — маленькі; Абэ (яп.: 阿部 ) — ад старога слова апэ — злучаць, змешваць. Калі ўлічваць і такія прозвішчы, колькасць спрадвечна японскіх прозвішчаў даходзіць да 90 %.
Прозвішчы могуць чытацца толькі праз кун'ёмі, толькі праз он'ёмі, праз спалучэнне он'ёмі і кун'ёмі. Пры гэтым кун'ёмі могуць быць розныя, часам сустракаюцца нестандартныя чытанні наноры. Напрыклад, кандзі 木 («дрэва») чытаецца праз кун'ёмі як кі, аднак у імёнах можа чытацца і як ко; кандзі 上 («уверх») можа чытацца праз кун'ёмі як уэ, так і камі. Існуюць два розных прозвішчы Уэмура і Камімура, якія запісваюцца аднолькава — 上村. Акрамя таго сустракаецца выпадзенне і зліццё гукаў на стыку кампанентаў, напрыклад у прозвішчы Ацумі (яп.: 渥美 ) кампаненты паасобку чытаюцца як ацуй і умі; а прозвішча 金成 (кана + нары) часта чытаецца проста як Канары. Пры спалучэнні іерогліфаў тыповае чаргаванне канчатка першага кампанента А/Э і О/А — напрыклад, 金 канэ — Канагава (яп.: 金川 ), 白 сіро — Сіраока (яп.: 白岡 ). Акрамя таго, часта азванчаюцца пачатковыя склады другога кампанента, напрыклад 山田 Ямада (яма + та), 宮崎 Міядзакі (мія + сакі). Таксама часта ў прозвішчах утрымліваецца рэшта паказніка склону но альбо га (у старажытнасці было прынята ставіць іх паміж імём і прозвішчам). Звычайна гэты паказнік не пішацца, але чытаецца — напрыклад, 一宮 Іціномія (іці + мія); 榎本 Эномото (э + мото). Але часам паказнік склону пазначаецца на пісьме хіраганай, катаканай ці іерогліфам — напрыклад, 井之上 Іноуэ (і + но + уэ); 木ノ下 Кіносіта (кі + катакана но + сіта).
Пераважнай большасць прозвішчаў у японскай мове складаецца з двух іерогліфаў, радзей сустракаюцца прозвішчы з аднаго ці трох знакаў і зусім рэдкія чатырох- і больш доўгія прозвішчы.
Аднасімвальныя прозвішчы пераважна японскага паходжання і ўтвараюцца ад назоўнікаў ці сярэдзінных формаў дзеясловаў. Напрыклад, Ватары (яп.: 渡 ) — ад ватары (яп.: 渡り пераправа ), Хата (яп.: 畑 ) — слова хата значыць «поле, агарод». Значна радзей сустракаюцца прозвішчы праз он'ёмі, што складаюцца з аднаго іерогліфа. Напрыклад, Цё (яп.: 兆 Цё: ) значыць «трыльён», Ін (яп.: 因 ) — «прычына».
Прозвішчы, які складаюцца з двух кандзі — большасць: прыкладна 60-70 %. З іх большую частку складаюць прозвішчы з японскіх кораняў — лічыцца, што такіе прозвішчы прасцейшыя для чытання, бо большая іх частка чытаецца праз кун'ёмі. Прыклады: Мацумото (яп.: 松本 ) — складаецца з назоўніка мацу «сасна» і мото «корань»; Кіёмідзу (яп.: 清水 ) — складаецца з асновы прыметніка 清い кіёй — «чысты» і назоўніка 水 мідзу — «вада». Кітайскія двухсімвальныя прозвішчы не такія шматлікія і звычайна маюць адзін варыянт чытання. Часта кітайскія прозвішчы змяшчаюць лічбы ад аднаго да шасці (за выключэннем чатыры 四, бо гэта лічба сугучна кандзі «смерць» 死 сі і яе стараюцца не ўжываць)[1]. Прыклады: Іцідзё: (яп.: 一条 ), Сайто: (яп.: 斉藤 ). Таксама існуюць змяшаныя прозвішчы, дзе адзін кандзі чытаецца праз он'ёмі, а другі праз кун'ёмі. Прыклады: Хонда (яп.: 本田 ), хон — «аснова» (он'ёмі) + азвончаны та — «рысавае поле» (кун'ёмі); Бэцумія (яп.: 別宮 ), бэцу — «іншы, адрозны» (он'ёмі) + мія — «храм» (кун'ёмі). Таксама зусім невялікая частка прозвішчаў можа чытацца, як праз он'ёмі, так і праз кун'ёмі: 坂西 Бандзай і Саканісі, 宮内 Кунай і Міяуці.
У трохсімвальных прозвішчах часта сустракаюцца японскія карані, запісаны фанетычна праз он'ёмі. Прыклады: 久保田 Кубота (верагодна слова 窪 кубо «ямка» запісана фанетычна як 久保), 阿久津 Акуцу (верагодна слова 明く аку «адчыняцца» запісана фанетычна як 阿久). Аднак таксама распаўсюджаны звычайныя трохсімвальныя прозвішчы, што складаюцца з трох кун'ёмі. Прыклады: 矢田部 Ятабэ, 小野木 Онокі. Таксама сустракаюцца і трохсімвальныя прозвішчы з кітайскім чытаннем (он'ёмі для кожнага кандзі).
Чатырох і больш доўгія прозвішчы вельмі рэдкія.
Існуюць прозвішчы з вельмі незвычайнымі чытаннямі, якія падобныя на рэбусы. Прыклад: 十八女 Вакаіро — запісваецца іерогліфамі «васемнаццацігадовая дзеўчына», а чытаецца як 若色 «малады+колер»; прозвішча пазначаецца кандзі 一 «адзін» чытаецца як Ніномаэ, што можна перакласці як 二の前 ні но маэ «перад двойкай»; а прозвішча 穂積 Ходзуэ, якое можна зразумець як «збор коласаў» часам запісваецца як 八月一日 «першы дзень восьмага месяца» — магчыма ў гэты дзень у старыя часы пачыналася жніво.
Імя[правіць | правіць зыходнік]
Асабістае імя па японску завецца імя (яп.: 名前 намаэ , «імя спераду») ці маленькае імя (яп.: 下の名前 сіта-но намаэ , «малое імя спераду»).
Звычайна выбар імя ў Японіі нічым не абмежаваны і бацькі маюць права самастойна вынайсці новыя імёны, ужываюць дазволеныя для гэтага іерогліфы. Канешне, улічваюцца пэўныя традыцыі, існуе набор найбольш папулярных імён, але сустракаюцца і цалкам новыя створаныя з нуля імёны.
Мужчынскія і жаночыя імёны адрозніваюцца адзін ад адного наборам характэрных для іх кампанентаў.
Мужчынскія імёны[правіць | правіць зыходнік]
Мужчынскія імёны — найбольш складаная для чытання частка японскіх уласных імёнаў, менавіта ў мужчынскіх імёнах вельмі распаўсюджаны нестандартныя чытанні наноры і рэдкія чытанні, дзіўныя змены некаторых кампанентаў, хоць сустракаюцца і простые для чытання імёны. Напрыклад, у імёных Каору (яп.: 薫 ), Сігэкадзу (яп.: 薫一 ) і Кунгоро: (яп.: 薫五郎 ) выкарыстоўваецца адзін і той жа кандзі 薫 («водар»), але ў кожным імя ён чытаецца па рознаму; а распаўсюджаны кампанент імёнаў ёсі можа быць запісаны 104 рознымі знакамі і іх камбінацыямі. Часам чытанне зусім не звязана і пісьмовымі іерогліфамі, таму бывае, што прачытаць правільна імя можа толькі сам его носьбіт.
Аднасімвальныя імёны чытання кун'ёмі пераважна ўтвораны ад дзеясловаў (у славарнай форме — канчатак -у) альбо прыметнікаў у старой заключнай форме (канчатак -сі). Прыклады: Каору (яп.: 馨 ) — ад дзеяслова 馨る каору — «пахнуць»; Хіросі (яп.: 広 ) — ад прыметніка 広い хірой — «шырокі». Таксама сустракаюцца імёны он'ёмі-чытання з аднаго іерогліфа. Прыклад: Дзюн (яп.: 遵 ).
У імёнах з двума кандзі часта ўжываюцца іерогліфы-паказнікі мужчынскага імя (ідуць за асноўным кампаненьам): 男 (-о, «мужчына»), 夫 (-о, «муж»), 雄 (-о, «мужны»), 郎 (-ро:, «сын»), 朗 (-ро:, «ясны»), 樹 (-кі, «дрэва»), 哉 (-я, усклік), 吾 (-го, «я»), 彦 (-хіко, «прынц»), 助 (-сукэ, «памочнік») і іншыя[6] Кожны такі іерогліф таксама паказвае праз якое чытанне павінна чытацца імя, напрыклад, амаль усе імёны з кампанентам 朗 ро: чытаюцца праз он'ёмі.
Трохсімвальныя імёны таксама часта маюць свой двухсімвальны часта ўжываны паказнік: 之助 «гэта памочнік» носукэ, 太郎 «старэйшы сын» таро:, 次郎 «другі сын» дзіро:, 之進 носін і інш. Але часта сустракаюцца імёны, якія складаюцца з двух кандзі + адзін кампанент-паказнік.
Чатырохсімвальныя мужчынскія імёны сустракаюцца даволі рэдка.
Вельмі рэдка сустракаюцца мужчынскія імёны, запісаныя толькі канай.
Жаночыя імёны[правіць | правіць зыходнік]
Японскія жаночыя імёны, у адрозненні ад мужчынскіх, у большасці выпадкаў маюць простае чытанне праз кун'ёмі, выразны і зразумелы сэнс. Большасць жаночых імёнаў складзена праз схему «асноўны кампанент+паказнік», аднас сустракаюцца імёны без кампанента-паказніка. Часам жаночыя імёны могуць быць запісаны цалкам хіраганай ці катаканай. Таксама часам сустракаюцца імёны з чытаннем он'ёмі, а таксама толькі ў жаночых імёнах сустракаюцца новыя некітайскія запазычанні (гайрайго).
Асноўны кампанент[правіць | правіць зыходнік]
Жаночыя імёны можна падзяліць на некалькі тыпаў у залежнасці ад значэння асноўнага кампанента. Большасць імён трапляюць у групу з абстрактным значэннем. Часцей усяго ў такіх імёнах ужываюцца кампаненты 美 мі «прыгажосць», 愛 ай «любоў», 安 ан «спакой», 知 ці «мудрасць», 優 ю: «пяшчота», 真 ма «праўда» і іншыя[6]. Звычайна імёны з такімі кампанентамі даюць у якасці пажадання на будучыню.
Другі распаўсюджаны тып жаночых імён — імёны з кампанентамі жывёл ці раслін. Імёны з кампанентам жывёл часта давалі ў мінулым, напрыклад імёны з кампанентам чацвёраногіх жывёл (накшталт 虎 «тыгр» адльбо 鹿 «алень») лічыліся спрыяльнымі здароўю. Зараз такімі імёнамі дзяўчынак амаль не называюць, яны лічацца старамоднымі. Адзіным выключэннем пакуль з'яўляецца кампанент 鶴 «журавель». Імёны, што ўтрымліваюць кандзі, звязаныя з раслінным светам, да гэтай пары шырока распаўсюджаны, часта сустракаюцца кампаненты 花 хана «кветка», 稲 інэ «рыс», 菊 кіку «хрызантэма», 竹 такэ «бамбук», 桃 момо «персік», 柳 янагі «іва» і іншыя.
Існуюць таксама імёны з лічыльнікамі, але яны нешматлікія і апошні час сустракаюцца радзей. Гэтыя імёны магчыма засталіся ад старой традыцыі называць дзяўчын заможных сем'яў па парадку нараджэння. Зараз найбольш распаўсюджаны кампаненты 千 ці «тысяча», 三 мі «тры», 五 го «пяць» і 七 нана «сем».
Сустракаюцца таксама імёны са значэннямі пор года, з'яваў прыроды, часу сутак і інш. Даволі шматлікая група. Прыклады кампанентаў: 雪 юкі «снег», 夏 нацу «лета», 朝 аса «раніца», 雲 кумо «аблока».
Часам асноўны кампанент запісваецца хіраганай ці катаканай, нягледзячы на тое, што яго можна запісаць і праз кандзі. Варта адзначыць, што запіс пэўнага імя заўсёды нязменны, у адрозненні ад слоў, якія могуць пісацца альбо канай, альбо іерогліфамі ці ў змяшаным варыянце. То бо, калі жаночае імя пішацца хіраганай, то так яно і павінна заўсёды запісвацца, нягледзячы на тое, што па сэнсу яго можна запісаць іерогліфам.
У жаночых імёнах таксама сустракаюцца некітайскія запазычанні імёнаў (гайрайго). Такія імёны пакуль даволі рэдкія і адчуваюцца экзатычнымі і моднымі. Прыклады: あんな Анна, まりあ Марыа, えみり Эміры, れな Рэна, りな Рына.
Паказальны кампанент[правіць | правіць зыходнік]
У жаночых імёнах з двух і болей кандзі у канцы імя звычайна прысутнічае кампанент, што позначае імя жаночым. Таксама, які і ў мужчынскіх імёнах, ад кампанента часта залежыць тое, як чатаецца ўсё імя — праз он'ёмі альбо прах кун'ёмі.
Да пачатка 1980-х гадоў кампанент 子 ко «дзіця» быў самым распаўсюджаным кампанентам у жаночых імёнах, аднак на бягучы момант ён стаў «не модным», многія дзяўчыны, названыя з кампанентам ко, у наступным яго адкідвалі[1]. Напрыклад дзяўчына, названая бацькмі 弓子 Юміко, праз «немоднасць» свайго імя можа змяніць яго на проста 弓 Юмі[1]. Тым не менш, нават зараз імёны з кампанентам ко складаюць да 25 % усіх жаночых імён. Прыклады: 花子 Ханако, 朝子 Асако, 美子 Ёсіко.
Другім па частаце ўжывання з'яўляецца кампанент 美 мі «прыгажосць» (да 12 %), у адрозненні ад большасці іншых паказальных кампанентаў, ён можа сустракацца не толькі ў канцы, але і ў пачатку, і ў сярэдзіне імя. Прыклады: 富美子 Фуміко, 美恵 Міэ, 和美 Кадзумі.
Яшчэ 5 % японскіх жаночых імён утрымліваюць кампанент 江 э «бухта». Прыклады: 瑞江 Мідзуэ, 廣江 Хіроэ.
Існуюць і іншыя кампаненты, кожны з якіх сустракаецца у меней чым 4 % жаночых імёнаў: 代 ё «эра», 香 ка «пах», 花 ка «кветка», 里 ры «мера даўжыні ры» (часта ўжываецца фанетычна), 奈 на выкарыстоўваецца фанетычна, 織 оры «тканіна» і іншыя.
У імёнах, запісаных канай, паказальны кампанент пішацца таксама канай. Прыклады: ゆかこ Юкако, やさこ Ясако, せよみ Сэёмі. Але часам паказальны кампанент запісваецца іерогліфам, а асноўны канай. Прыклады: アイ子 Айко, むつ美 Муцумі.
У гайрайго-імёнах паказальныя кампаненты не ўжываюцца.
Існуюць жаночыя імёны, што складаюцца з некалькіх кандзі, але не маюць паказальнага кампанента. Прыклады: 皐月 Сацукі, 小巻 Комакі.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в г д е Японские имена и японские фамилии (руск.) (22 кастрычніка 2005). Праверана 18.02.2011.
- ↑ Wapedia
- ↑ Грамматика японского языка - Обращения в японском языке (руск.).
- ↑ Uniqueness, functionality and the public: Japanese parents’ reasons for selecting new unusual names
- ↑ 500 найбольш распаўсюджаных японскіх прозвішчаў Архівавана 12 верасня 2016. (файл у фармаце *.XLS)
- ↑ а б Статистика популярных имён.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Спіс японскіх імёнаў Архівавана 26 сакавіка 2011. (англ.) (яп.)
- Больш шырокі спіс (англ.) (яп.)