Беларускія імёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускія імёны — пералік традыцыйных і распаўсюджаных беларускіх імёнаў. Беларуская іменная мадэль складаецца з асабістага імя, імя па бацьку і прозвішчы.

Асабістае імя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя імёны, якія ўжываюцца ў Беларусі, Расіі і Украіне, у пераважнай большасці запазычаны з іншых моў (старажытнагрэчаскай, лацінскай, старажытнаяўрэйскай і інш.), з якіх яны трапілі ў беларускую мову праз грэчаскую і царкоўнаславянскую разам з прыняццем хрысціянства. Зразумела, што з цягам часу з’явіліся і новыя імёны, якія прыйшлі з іншыў моў у вынік культурных і эканамічна-палітычных сувязей паміж розным нацыямі. Для беларускай мовы ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю адной строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый), а таксама адсутнасцю паралельнага ўжывання імёнаў па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі ейным таткам быў Юрка). Аднак у выніку русіфікацыі, якая адбывалася за савецкім часам, у беларускай мове народныя імёны былі выціснутыя з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі імёнаў. Нельга было ў дакументах запісаць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы (асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі) лёгка можна было запісацца Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.[1].

Прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія прозвішчы сфармаваліся ў кантэксце агульнаеўрапейскага працэсу. Найстаражытныя з іх датуюцца канцом XIV — пачаткам XV стагоддзя, калі тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага — шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавы. Вынікам складанага і працяглага шляху развіцця антрапоніма ў розных рэгіёнах стала разнароднасць беларускіх прозвішчаў. Асноўная частка беларускіх прозвішчаў з’явілася ў XVII — XVIII стагоддзях, аднак яны не былі ўстойлівыя, абавязковымі. Строга спадчыннымі і юрыдычна замацаванымі яны сталі толькі ў 1930-х гадах.

Імя па бацьку[правіць | правіць зыходнік]

Імя па бацьку ўжываецца ў рускіх, украінцаў і беларусаў. Імя па бацьку ўзыходзіць да старажытнага патранімічнага наймення (лац.: pater — ‘бацька’), якое ўказвала на паходжанне ад пэўнага пачынальніка роду па лініі бацькі або дзеда. Імёны па бацьку ў рускіх сустракаюцца яшчэ ў першых пісьмовых помніках. Імя па бацьку дадаецца да імені, каб падкрэсліць павагу да асобы, звычайна дарослага чалавека. Яны ўтвараюцца рознымі спосабамі, што з’яўляюцца раўнапраўнымі, аднак сярод іх пераважае ўтварэнне шляхам далучэння да імя бацькі суфіксаў -овіч/-евіч, -авіч, -оўна/-аўна/-еўна. Выбар суфіксаў залежыць ад якасці канцавога зычнага бацькоўскага імя, а таксама ад націску. У адрозненне ад першага кампанента, які выбіраецца адвольна з пэўнага кола гатовых імён, імёны па бацьку патранімічныя, не валодаюць свабодай выбару, навязваюцца, паколькі патронім прадвызначаецца імем бацькі. Свабодны выбар магчымы толькі ў крытычных сітуацыях, калі імя бацькі застаецца невядомым. Другія кампаненты ўтрымліваюць і пэўнае лексічнае значэнне: сын або дачка той асобы, што названа матывавальнай асновай (Іванавіч, Іванаўна — сын, дачка Івана). Імя па бацьку абавязкова патрабуецца афіцыйнай сферай ужывання імён, прычым месца знаходжання ў формуле строга не фіксуецца. У неафіцыйнай сферы або ў розных сацыяльных палях беларусы імкнуцца адштурхнуцца ад ужывання імя па бацьку.

Спіс беларускіх імёнаў, іх варыянты, паходжанне, значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мн. «Тэхналогія», 2001.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. — ISBN 985-02-0164-9
  • В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі Крыўска-Беларускі іменнік — Коўна, 1923. — № 6. — С. 34—43.