Імяніны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Імяніны — звычай урачыстага святкавання дня святога па хрысціянскім літургічным календары (святцам) або іншага дня, які традыцыйна асацыюецца з гэтым імём. Звычайна гэта звязана з пажаданнямі і падарункамі імянінніку.

Звычай папулярны як сярод праваслаўных, так і сярод каталікоў. Імяніны адзначаюцца, сярод іншага, у Балгарыі, Грэцыі, Швецыі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Латвіі, Расіі, Украіне і іншых традыцыйна хрысціянскіх краінах.

Часам можна сустрэць сітуацыю, калі царква ўшаноўвае памяць розных святых з аднолькавымі імёнамі некалькі раз на год. Тады ў якасці імянін вызначаецца або дзень памяці аднайменнага святога, які ідзе першым пасля даты нараджэння чалавека, або дзень памяці найбольш вядомага і найбольш ушаноўваемага святога, у гонар якога пазней нават маглі атрымоўваць свае імёны і іншыя святыя. Асоба, названая ў гонар святога, дзень памяці якога прыпадае на дзень яе нараджэння, асобнага дня імянін не мае і адзначае іх разам з днём свайго нараджэння.

Некаторыя найбольш вядомыя імяніны ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]