Японскі жолаб
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Японскі жолаб — акіянічная ўпадзіна на захадзе Ціхага акіяна на ўсход ад вострава Хансю, на поўдзень ад Хакайда і на поўнач ад астравоў Бонін. Даўжыня жолаба перавышае 1000 км. Папярочны профіль жолабу мае V-падобную форму. Максімальна вымераная глыбіня - 8412 м. Жолаб з'яўляецца паўднёвым працягам Курыла-Камчацкага жолаба. 11 жніўня 1989 на апараце Shinkai 6500 тры даследчыка дасягнулі глыбіні 6526 м. У кастрычніку 2008 года японска-брытанская экспедыцыя здолела засняць на глыбіні 7700 м марскіх смаўжоў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Японскі жолаб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 294. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.