Ярус (архітэктура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ярус, архітэктура)
Jump to navigation Jump to search
Званіца ў сяле Зарэчнае (Арзамаскі раён Ніжагародскай вобласці)

Я́рус — адна з частак збудавання, якія канструкцыйна або планіровачна паўтараюцца і размешчаны адна над адной.

Звычайна ярусы выдзяляюцца карнізамі, прычолкамі і іншымі архітэктурнымі элементамі. У некаторых будынках ярусы адпавядаюць паверхам або адзін ярус можа складацца з некалькіх паверхаў.

Часцей за ўсё ярусная планіроўка характэрна для будынкаў вежавай канструкцыі (вежы, званіцы і інш.). Ярусная кампазіцыя таксама выкарыстоўваецца у інтэр'ерах будынкаў (балконы, ложы, галерэі тэатральных будынкаў, алтары і іканастасы храмаў і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]