Ясэ Туомінен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ясэ Туомінен
Нарадзіўся 12 лістапада 1995(1995-11-12)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Фінляндыя
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца
Маладзёжныя клубы
2007—2012 Фінляндыя Рэйпас (Лахты)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Фінляндыя Лахты 34 (10)
2013—2014   Фінляндыя Лахты Акатэмія 8 (0)
2015   Фінляндыя МП (Мікелі) 19 (7)
2017—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 34 (2)
2020—2022 Швецыя Хекен (Гётэбарг) 29 (2)
2022   Нарвегія Тромсё 26 (1)
2023 Фінляндыя КуПС (Куапіа) 23 (4)
2024— Польшча Брук-Бэт Тэрмаліца (Няцеча)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Фінляндыя Фінляндыя (да 19) 3 (0)
2015—2016 Фінляндыя Фінляндыя (да 21) 7 (1)
2017—2019 Фінляндыя Фінляндыя 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2022

Ясэ Туомінен (фінск.: Jasse Tuominen; нар. 12 лістапада 1995, Лахты, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік польскага клуба «Брук-Бэт Тэрмаліца» з Няцечы і былы ігрок нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Рэйпас», але дарослую кар’еру пачаў у іншым клубе з роднага горада — «Лахты». У 2013—2014 выступаў у асноўным за фарм-клуб «Лахты Акатэмія» ў трэцім фінскім дывізіёне, а ў пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу МП з другога дывізіёна. У верасні вярнуўся ў «Лахты», дзе стаў гуляць у асноўным складзе. Паспяхова правёў сезон 2016, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ, і ў сакавіку клубы дамовіліся аб трансферы нападніка[2]. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену. З красавіка па чэрвень 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года, вярнуўся на полі толькі ў маі 2019 года, калі пачаў гуляць за дубль. Пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак на полі з’яўляўся нерэгулярна.

У снежні 2019 года перайшоў у шведскі клуб «Хекен»[3]. У камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з кастрычніка 2020 года па ліпень 2021 года адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да нарвежскага «Тромсё», а ў студзені 2023 года стаў іграком КуПС з Куапіа. У студзені 2024 года перайшоў у польскую «Брук-Бэт Тэрмаліцу»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Фінляндыі. 9 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Марока (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jasse Tuominen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Туоминен переходит в БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
  3. Официально: Форвард БАТЭ Туоминен перешел в шведский "Хеккен" (руск.). football.by (16 снежня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
  4. Экс-форвард БАТЭ перешел в команду из польского Д2 (руск.). football.by (18 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.