Лахты
| Горад | |||
| Лахты | |||
|---|---|---|---|
| фінск.: Lahti | |||
|
|||
| 60°59′00″ пн. ш. 25°39′20″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ляні | Паўднёвая Фінляндыя | ||
| Правінцыя | Пяят-Хямэ | ||
| Глава горада | Юркі Мюлювірта [1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1905 | ||
| Першая згадка | 1445 | ||
| Горад з | 1905 | ||
| Плошча | 154,51 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 122 м[2] | ||
| Тып клімату | warm-summer humid continental climate[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 102 000 чалавек (2008) | ||
| Шчыльнасць | 730,10 чал./км² | ||
| Афіцыйная мова | фінская мова[3][4] | ||
|
|
|||
|
lahti.fi (фін.)(англ.)(ням.)(фр.)(руск.) |
|||
Ла́хты (фінск.: Lahti, шведск.: Lahtis) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[5], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.
Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[6]
| Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008 | |||
|---|---|---|---|
| Год | Насельніцтва | Год | Насельніцтва |
| 1906 | 2779 | 1965 | 79 829| |
| 1910 | 5996 | 1970 | 88 393 |
| 1915 | 4974 | 1975 | 94 862 |
| 1920 | 5212 | 1980 | 94 767 |
| 1925 | 8315 | 1985 | 94 447 |
| 1930 | 10 083 | 1990 | 93 151 |
| 1935 | 21 167 | 1995 | 95 119 |
| 1940 | 24 757 | 2000 | 96 921 |
| 1945 | 33 725 | 2005 | 98 349 |
| 1950 | 43 571 | 2006 | 98 413 |
| 1955 | 48 112 | 2007 | 99 236 |
| 1960 | 65 210 | 2008 | 100 095 |
Прамысловасць і эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[7]
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).
З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[8]
Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.
Sibeliustalo
[правіць | правіць зыходнік]У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол з дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[9].
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадскі гістарычны музей (фінск.: Lahden historiallinen museo).
- Мастацкі музей Лахты (фінск.: Lahden taidemuseo). Сумесна з ім працуе Музей плаката (фінск.: Julistemuseo), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката.
- Лыжны музей (фінск.: Hiihtomuseo).
- Музей радыё і тэлебачання (фінск.: Radio- ja tv-museo).
- Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]

Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[10].
Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964[11], 1968[12] і 1972[13] гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.[14]
Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.
У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзе[15].
У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала.[16] Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».
Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[17] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.
Сувязь
[правіць | правіць зыходнік]Радыёвяшчанне
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ. (Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[18]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Яры Пуйканен, фінскі скакун з трампліна
Акюрэйры, Ісландыя
Дэян, Кітай
Гарміш-Партэнкірхен, Германія
Калуга, Расія
Нарва, Эстонія
Печ, Венгрыя
Ранерс, Данія
Зуль, Германія
Вестэрас, Швецыя
Запарожжа, Украіна
Олесун, Нарвегія
графства Вустэршыр, Англія
Зноскі
- ↑ Myllyvirta is Lahti's new mayor
- ↑ NLS Geographic Names Register — National Land Survey of Finland. Праверана 3 студзеня 2021.
- ↑ http://www.stat.fi/meta/luokitukset/kunta/001-2012/luokitusavain_ks.html
- ↑ Kuntien ja kielisuhdeluokituksen 2024 välinen luokitusavain, Klassificeringsnyckeln mellan kommuner och språklig indelning år 2024, The correspondence table between municipalities and language distribution in 2024 — Statistics Finland, 2024.
- ↑ Ylinen Viipurintie Архівавана 27 лютага 2014.
- ↑ Luettelo Suomen kunnista väkiluvun mukaan
- ↑ Pilkington плануе зачыніць свой завод у Юлёярві, без працы могуць застацца 320 чалавек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 кастрычніка 2012.(Праверана 22 красавіка 2026)
- ↑ У выходныя разнастайныя падзеі набралі вялікую колькасць наведвальнікаў // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 8 ліпеня 2012.(Праверана 22 красавіка 2026)
- ↑ Нефармальны саміт Расія-ЕС, NEWSru.com, 20 кастрычніка 2006 г.
- ↑ Salpausselan kisat Архівавана 8 студзеня 2012.
- ↑ Olympic Committee — Innsbruck 1964
- ↑ Olympic Committee — Grenoble 1968
- ↑ Olympic Committee — Sapporo 1972
- ↑ International olympic committee — Vote history Архівавана 25 мая 2008.
- ↑ F1 BOAT GRAND PRIX 2009 LAHTI Архівавана 22 красавіка 2009.
- ↑ VR — Passenger Rail Network
- ↑ Цягнікі ў Фінляндыю пойдуць хутчэй
- ↑ Radio Voimaa Päijät Hämeessä!
- ↑ Гарады-пабрацімы Лахты Архівавана 20 лютага 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Lahti.fi — Афіцыйны сайт (фін.), (англ.), (ням.), (фр.), (руск.)