Яўген Антонавіч Аляхновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Антонавіч Аляхновіч
Дата нараджэння 20 мая 1920(1920-05-20)
Месца нараджэння Троіцка-Харцызк, Данецкая вобласць, УССР
Дата смерці 13 студзеня 1945(1945-01-13) (24 гады)
Месца смерці Польшча
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401945
Званне старшы лейтэнант
Часць

1-ы Украінскі фронт

Пасада камандзір эскадрыллі
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Яўген Антонавіч Аляхновіч (20 мая 1920 — 13 студзеня 1945) — старшы лейтэнант Чырвонай Арміі, камандзір штурмавой авіяцыйнай эскадрыллі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1] (27 чэрвеня 1945 года; «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 мая 1920 года ў вёсцы Троіцка-Харцызк, цяпер пгт. Троіцка-Харцызк Харцызкага раёна Данецкай вобласці Украіны, у сям'і рабочага. Беларус.

Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу. Сябра ВКП(б) з 1943 года.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў на Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскім франтах[1], удзельнічаў у Курскай бітве.

Камандзір эскадрыллі 142-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага Сандамірскага ордэна Багдана Хмяльніцкага палка (8-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная Палтаўская дывізія, 1-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант Яўген Аляхновіч здзейсніў 165 баявых вылетаў на разведку і бомбава-штурмавыя ўдары па жывой сіле і тэхніцы праціўніка[1]. Збіў 4 варожых самалёта.

13 студзеня 1945 года ў баях за вызваленне Польшчы быў падбіты і накіраваў свой падпалены самалёт на зенітную батарэю ворага.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Яўгену Антонавічу Аляхновічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Антонавіч Аляхновіч на сайце «Героі краіны»