Яўген Віктаравіч Клімакоў
Яўген Віктаравіч Клімакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 верасня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Яўген Віктаравіч Клімакоў (нар. 28 верасня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі дзеяч тэатра лялек. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (у 1980 годзе — тэатральны факультэт, у 1990 — аддзяленне планавання і арганізацыі тэатральнай справы). Працаваў у Міністэрстве культуры БССР (1979—1985). Прадстаўляў Беларусь у камісіі па культуры ЮНЕСКА (Балгарыя, 1982). У 1985—2022 гадах — дырэктар (у 1995—1998 — адначасова мастацкі кіраўнік) Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
З'яўляўся Старшынёй дырэктараў тэатраў лялек Беларусі (з 1994), віцэ-прэзідэнтам Беларускага цэнтра УНІМА (з 1997). Дырэктар Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек (Мінск, 1990, 1993, 1995, 1999, 2008, 2010, 2012, 2014, 2016, 2018).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За працоўныя заслугі» (2009)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 года № 260 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 21 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн.: БелЭн, 2002. — ISBN 985-11-0255-5 (т.1).
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Туле
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Лялечнікі Беларусі