Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін
Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1941 |
Дата смерці | 14 верасня 1998 (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | ваенны ўрач, хірург, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | хірургія і сасудзістая хірургія[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Дзмітрыевіч Гаварухін (14 мая 1941 — 14 верасня 1998) — савецкі ваенны хірург. Палкоўнік медыцынскай службы[1]. Заслужаны ўрач БССР (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік факультэта падрыхтоўкі ваенных урачоў для ракетных і сухапутных войскаў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава г. Ленінграда (1964)[1].
Праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскіх пунктаў розных батальёнаў, камандзіра эвакуацыйнага ўзвода, прыёмна-сартавальнага ўзвода медыцынскай роты ў складзе розных батальёнаў (1964—1971). Начальнік хірургічнага аддзялення 859 Ваеннага шпіталя Беларускай ваеннай акругі (Паўлінава; 1973—1975); урач хірургічнага аддзялення, затым — начальнік аддзялення сасудзістай хірургіі 432 акруговага ваеннага шпіталя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі (1975—1980); галоўны хірург Беларускай ваеннай акругі ВС СССР (1985—1992)[1].
Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (участак 14, рад 10, магіла № 15)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны шматлікімі медалямі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Говорухин Евгений Дмитриевич (14.05.1941 — 14.09.1998) Архівавана 5 студзеня 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 201—202.
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Памерлі 14 верасня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Ваенныя ўрачы Беларусі
- Ваенныя ўрачы СССР
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Палкоўнікі СССР
- Палкоўнікі медыцынскай службы (Беларусь)