Яўген Кірылавіч Торлін
Яўген Кірылавіч Торлін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1862 |
Дата смерці | не раней за 1892 |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Кірылавіч Торлін, часам Тарлін (6 (18) сакавіка 1862 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1862 годзе[1]. Са стараабрадніцкай сям'і.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Кіеўскім рэальным вучылішчы[1]. У 1882 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Выпушчаны ў 1892 годзе па першым разрадзе.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У час свайго студэнцтва Я. Торлін удзельнічаў у якасці памочніка гарадскога архітэктара Мікалаева ў пабудовах епархіяльнага жаночага вучылішча і мураванай царквы ў г. Кіеве. Па адбыцці воінскай павіннасці прызначаны ў 1888 годзе гарадскім архітэктарам у г. Гомелі і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1].
Акрамя абавязкаў па службе Я. Торлін выконваў таксама прыватныя працы па пабудове мураваных і драўляных пабудоў у г. Гомелі і бліжэйшых павятовых гарадах, напрыклад, жаночай гімназіі імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- Розныя гарадскія будынкі і збудаванні ў г. Гомелі[1]:
- Прыстань пры р. Сож[1]
- Гасціны двор[1]
- Мураваны двухпавярховы будынак з падвалам для гарадскіх устаноў[1]
- Прыватныя пабудовы ў горадзе і іншае[1]
- Будынак жаночай гімназіі ў г. Навазыбкаве Чарнігаўскай губерні[1]