Перайсці да зместу

Навазыбкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Навазыбкаў
руск.: Новозыбков
52°32′00″ пн. ш. 31°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён гарадская акруга горад Навазыбкаў
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1701
Вышыня цэнтра 160 м
Часавы пояс UTC+4
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼37 852 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48343
Паштовы індэкс 243020
Аўтамабільны код 32
Код АКАТП 15420000000
zibkoe.ru
Навазыбкаў (Расія)
Навазыбкаў
Навазыбкаў


Навазыбкаў (Бранская вобласць)
Навазыбкаў
Навазыбкаў


Мапа

Навазыбкаў (руск.: Новозыбков) — горад (з 1809 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Навазыбкаўскай гарадской акругі Бранскай вобласці. Насельніцтва 42,7 тыс. чалавек (2005), трэці па велічыні ў вобласці пасля Бранска і Клінцоў.

Заснаваны ў 1701 годзе. Асноўную частку першапасяленцаў склалі стараверы, уцекачы з цэнтральных абласцей Расіі. Цягам гісторыі горада стараверы адыгрывалі значную ролю ў жыцці і развіцці Навазыбкава і складалі значную частку яго насельніцтва. Зараз у Навазыбкаве знаходзіцца адзін з духоўна-адміністрацыйных цэнтраў Рускай дрэўлеправаслаўнай царквы.

Размешчаны на паўночным захадзе Бранскай вобласці недалёка ад мяжы з Гомельскай вобласцю (Беларусь) на рацэ Карна, у межах украінскай і беларускай этнічных тэрыторый.

Навазыбкаў раз­віваўся паводле пла­на рэгу­ляр­най за­будовы (зацверджаны ў 1826 годзе, скарэктаваны ў 1840 годзе). Рэгуляр­ная пла­ніроўка ў не­като­рых раёнах раз­біва­лася згібамі рэк Зыб­кая і Кар­на.

У 1686 і 1688 гадах ва ўрочышчы Зыбкае пасяліліся браты Карпавы, з 1695 года тут сталі сяліцца сем’і старавераў. У 1701 годзе быў атрыманы аблогавы ліст на заснаванне на землях Старадубскага палка слабодкі Зыбкая. У 1704—1716 гадах яна знаходзілася ва ўладанні палкоўніка Міклашэўскага і яго ўдавы, а ў 1716 годзе слабада перададзена ва ўпраўленне Раскольніцкай канторы. У 1720-х гадах каля слабады ўзніклі стараабрадніцкія манастыры. У 1739—1758 гадах тут служыў святар Патрыкій, прызнаны кіраўніком старадубска-веткаўскіх старавераў. Буйны цэнтр мылаварэння, вытворчасці канаплянага масла. З 1782 года пасад Зыбкоў Ноўгарад-Северскага намесніцтва (да 1796), Маларасійскай губерні (1796—1802), Чарнігаўскай губерні (1802—1809). З 1809 года павятовы горад Чарнігаўскай губерні (да 1919 года). У XIX стагоддзі ў горадзе развіваліся парусінавая, гарбарная, свячная і салатопная вытворчасць. Навазыбкаў быў цэнтрам гандлю (хлеб, пянька, буйная рагатая жывёла, сала, масла, свечкі), тут праходзілі 4 штогадовыя кірмашы. У 2-й палове ХІХ стагоддзя атрымалі развіццё спіртавая і запалкавая вытворчасць (Навазыбкаўскі павет з пачатку 1900-х гадоў стаў найбуйнейшым вытворцам запалак у Расійскай імперыі). У 1887 годзе адкрыты пастаянны рух па чыгуначнай лініі Гомель — Бранск.

У сакавіку 1917 года ў горадзе створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ўзялі пад кантроль эсэры і меншавікі[2]. У маі 1917 года прайшла 14-дзённая забастоўка рабочых. 8 ліпеня прайшоў 1-ы павятовы з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў, а 15 жніўня — 2-і з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў. У верасні ў горадзе былі ўведзены абмежаванні на продаж хлеба. 30 кастрычніка пры дапамозе бальшавіцкіх абвестак гаражане даведаліся пра Кастрычніцкі пераварот і звяржэнне Часовага ўрада. У канцы лістапада на запалкавай фабрыцы «Хваля Рэвалюцыі» прайшоў агульнагарадскі сход насельніцтва, на якім быў абраны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з бальшавіком Захарыем Георгіевічам Сторажавым[3].

Горад быў акупаваны германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, 23 снежня 1918 за­няты Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР[4], але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне. Навазыбкаў у 1919 годзе ўвайшоў у склад Гомельскай губерні РСФСР.

Павятовы го­рад Го­мель­скай губерні (1919—1926), Бран­скай губерні (1926—1929), раённы цэнтр За­ходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944).

Акупаваны германскімі вой­ска­мі 16 жніўня 1941, савецкія войскі вызвалілі Навазыбкаў 25 верасня 1943 года.

З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.

ГодКолькасць
1856 7 200 [5]
1859 8 900 [6]
1897 15 362 [6]
1917 22 800
1920 14 200
1926 19 900 [5]
1931 18 300 [5]
1939 24 485 [7]
1959 25 852 [8]
1967 31 000 [5]
ГодКолькасць
1970 34 433 [9]
1979 41 226 [10]
1989 44 854 [11]
1992 42 400 [5]
1996 43 300 [5]
1998 43 300 [5]
2000 43 600 [5]
2001 43 700 [5]
2002 43 038 [12]
2003 43 000 [5]
ГодКолькасць
2005 42 700 [5]
2006 42 500 [5]
2007 42 300 [13]
2008 42 200 [5]
2009 41 932 [14]
2010 40 553 [15]
2011 40 579 [14]
2012 40 637 [16]
2013 40 499 [17]
2014 40 773 [18]
ГодКолькасць
2015 40 765 [19]
2016 40 632 [20]
2017 40 476 [21]
2018 40 107 [22]
2019 39 725 [23]
2020 39 510 [24]
2021 38 680 [25]
2025 37 852 [1]

У 1925 годзе ў горадзе працавала 7 школ першай ступені:

  1. Опытная імя Валадарскага
  2. Імя Луначарскага
  3. Імя Троцкага
  4. Імя Маркса
  5. Імя Крупскай
  6. Імя Кастрычніцкай рэвалюцыі
  7. Падросткаў

Акрамя таго, было некалькі 7-гадовых школ:

  1. Чыгуначная школа імя Бухарына
  2. Яўрэйская школа імя Свярдлова

Школы другой ступені:

  1. Імя Леніна
  2. Імя Калініна

Школы павышанага тыпу і прафесійныя школы:

  1. Фабрычна-завадское вучнёўства
  2. Вячэрняя рабочая школа і школа малапісьменных
  3. Палітэхнікум (зараз прафесійна-педагагічны каледж)

Налічвалася 8 дзіцячых дамоў.

У 1930 годзе адкрыты Навазыбкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, які праіснаваў да 1976 года, а затым быў перанесены ў Бранск і працуе сёння ў якасці Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сёння навучальныя ўстановы прадстаўлены школамі, установамі сярэдняй прафесійнай адукацыі, музычнай школай, прафесійна-педагагічным каледжам, медыцынскім каледжам, прамысловым тэхнікумам, філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І. Г. Пятроўскага, сельскагаспадарчым тэхнікумам, тэхнікумам кіравання і бізнесу.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
  2. ↑ Очерки истории Брянской организации КПСС / [Отв. ред. В. А. Смирнов]. — Тула: Приок. книжное издательство, 1968. — 435 с.: ил. — С. 55.
  3. ↑ Приходько, С. А. Деятельность Новозыбковской организации РСДРП(б) в 1917 году (по воспоминаниям П. Ф. Вашукевича) / С. А. Приходько // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 25—26. — ISBN 978-985-08-2784-5.
  4. ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 http://www.MojGorod.ru/brjansk_obl/novozybkov/index.html
  6. 1 2 http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=48
  7. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  8. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  9. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  10. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
  11. ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  12. ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  13. ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b07_14t/IssWWW.exe/Stg/z/02.htm
  14. 1 2 Оценка численности населения Брянской области на 1 января 2009-2016 годов
  15. ↑ http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
  16. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям. Таблица 35. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2012 года
  17. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
  18. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  19. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  20. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  21. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
  22. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
  23. ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  24. ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  25. ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)