Будынак гарадской думы (Гомель)
Славутасць | |
Будынак гарадской думы (Гомель) | |
---|---|
![]() | |
52°25′32″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | Яўген Кірылавіч Торлін |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак гарадской думы — будынак у Гомелі, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 1.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1880-я гады (арх. Я. Тарлін) з цэглы. На першым паверсе размяшчаліся крамы і канторы, а на другім — гарадская дума. Пасля рэвалюцыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». З 1921 у будынку знаходзяцца два цэхі фабрыкі «Палесдрук». У 1970 на будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ц. С. Барадзіна. У 2017 годзе на будынку ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар поўнага кавалера ордэна Славы В. Д. Вятошкіна і Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, якія некалі працавалі тут на фабрыке «Палесдрук»[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1935), вокны 2-га і 3-га паверхаў аформлены ліштвамі і завершаны франтончыкамі. Цэнтральная частка будынка вылучана лапаткамі. Паверхі аддзеляны цагляным зубчатым поясам і квадратнымі філёнгамі. Вуглы апрацаваны руставанымі лапаткамі. У дэкаратыўным афармленні будынка праявіліся рысы эклектызму.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. ISBN 5-85700-054-8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак гарадской думы (Гомель)
- Здание бывшей городской думы(недаступная спасылка) на сайце planetabelarus.by