Яўген Міхайлавіч Гаўрыленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Лёгкая атлетыка
Яўген Гаўрыленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Міхайлавіч Гаўрыленка
Дата і месца нараджэння 5 красавіка 1951(1951-04-05)[1] (71 год)
Грамадзянства Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Рост 187 см
Вага 76 кг
Клуб Дынама (Гомель)(руск.) бел.
IAAF 234194
Асабістыя рэкорды
400 м з/б 49,02 (1976)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Манрэаль 1976 400 м з/б
Чэмпіянат Еўропы
Бронза Рым 1974 400 м з/б

Яўген Міхайлавіч Гаўрыле́нка (5 красавіка 1951, Гомель) — беларускі лёгкаатлет, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту міжнароднага класа (1971)[2].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 Яўген удзельнічаў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў фінале заняў 6-е месца. У 1973 годзе скончыў Гомельскі ўніверсітэт[2].

На наступнай Алімпіядзе Гаўрыленка заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы амерыканцам Майклу Шайну(англ.) бел. і Эдвіну Мозесу[3]. Таксама Яўген удзельнічаў у паўфінальным забегу ў эстафеце 4×400 метраў, заняўшы там з партнёрамі 6-е месца.

Чатырохразовы чэмпіён СССР у 1972(руск.) бел., 1974(руск.) бел., 1975(руск.) бел. і 1976(руск.) бел..

У 1976 годзе стаў рэкардсменам СССР у бегу з бар’ерамі на 400 метраў з вынікам 49,02 секунды[2].

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Зноскі

  1. Yevgeniy Gavrilenko // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. 2,0 2,1 2,2 Гавриленко Евгений Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  3. Олимпийские игры 21 Олимпиады(руск.)  (недаступная спасылка). Большая олимпийская энциклопедия(руск.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана 2 студзеня 2014.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]