Перайсці да зместу

Яўрэі Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Яўрэі Эстоніі — адна з этнічных меншасцяў Эстоніі. Гісторыя яўрэяў Эстоніі прасочваецца пачынаючы з XIV стагоддзя. Захаваліся рукапісы, якія пацвярджаюць гэтую дату. Аднак пастаянныя яўрэйскія паселішчы з’явіліся ў Эстоніі значна пазней — у XIX стагоддзі.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2021 года, колькасць яўрэйскага насельніцтва Эстоніі на 31 снежня 2021 года складала 1852 чалавекі (0,14 % насельніцтва Эстоніі); 1572 чалавекі (84,88 % ад агульнай колькасці яўрэяў у Эстоніі) пражывалі ў павеце Хар'юмаа (з іх 1405 (75,86 %) — у Таліне), 115 чалавек (6,21 %) — у павеце Іда-Вірумаа; 81 чалавек (4,37 %) — у Тарту.

  • Eesti Rahvastiku Lillepärjas