Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў
Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў | |
---|---|
![]() Партрэт Я. Я. Баранава працы Ф. А. Тулава. Эрмітаж[1] | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1790[2][3] |
Дата смерці | 9 красавіка 1845[2] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Klaus von Baranoff[d] |
Дзеці | Alexander von Baranoff[d] і Nikolai Karl von Baranoff[d] |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 2-я пяхотная дывізія, 11-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Айчынная вайна 1812 года, Замежныя паходы 1813 і 1814 гг., Здушэнне паўстання 1831 года |
Узнагароды і званні |
Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (фон Барангоф) (руск.: Баранов, Евстафий Евстафьевич; 20 верасня 1790[2][3] — 9 красавіка 1845[2], Магілёў) — генерал-лейтэнант, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў і здушэння паўстання 1831 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1790 годзе. Паходзіў з старадаўняга рускага дваранскага роду Баранавых, частка якога ў XVI стагоддзі перасялілася ў Прыбалтыку і там зусім анямечылася, запісаны ў дваранскія кнігі Эстляндскай губерні, Яўстафій Яўстаф’евіч быў евангелічна-лютэранскага веравызнання.
На вайсковую службу пайшоў у 1806 годзе прапаршчыкам у армейскія егерскія палкі. Браў удзел у руска-французскай вайне 1812 года і наступных Замежных паходах 1813 і 1814 гадоў.
Пасля завяршэння Напалеонаўскіх войнаў працягнуў службу ў армейскай пяхоце і ў 1824 годзе быў узведзены ў палкоўнікі. 19 снежня 1829 года за беззаганную выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 4336 паводле кавалерскага спісу Грыгаровіча — Сцяпанава).
Узведзены 6 снежня 1830 года ў генерал-маёры, Баранаў у наступным годзе ўдзельнічаў у здушэнні паўстанні 1830 года. 25 чэрвеня 1831 года быў узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За адвагу» і алмазнымі аздабленнямі.
Пасля займаў пасаду камандуючага 2-й пяхотнай дывізіяй, а 6 снежня 1840 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 11-й пяхотнай дывізіі[4].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AF%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%B9_%D0%AF%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%27%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_1.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%AF%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%B9_%D0%AF%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%27%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E_1.jpg)
Памёр, займаючы апошнюю пасаду; выключаны са спісаў памерлым Найвышэйшым загадам аб чынах ваенных ад 9 мая 1845 года[5]. Пахаваны ў Магілёве на Васкрасенскіх могілках.
Узнагароды[6]
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Уладзіміра 4 ст. з бантам (1812)
- Ордэн Святой Ганны 2 ст. (1814)
- Імператарская карона да Ордэна Святой Ганны 2 ст. (1829)
- Ордэн Святога Георгія 4 ст. (1829)
- Залатая шпага «За адвагу» з алмазамі (1831)
- Знак ордэна За ваенную годнасць 2 ст. (1831)
- Знак узнагароды за XXL гадоў беззаганнай службы (1837)
- Ордэн Святога Станіслава 1 ст.
- Прускі ордэн Pour le Mérite (1814)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Баранаў у шлюбе са сваёй далёкай сваячкай Жанетай Ягораўнай з Баранавых, іх дзеці: Аляксандр (генерал-лейтэнант, герой Каўказскіх і Туркестанскіх паходаў) і Мікалай (генерал-лейтэнант, камандзір лейб-гвардыі 2-га стралковага батальёна).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Государственный Эрмитаж. — Тулов, Фёдор Андреевич. «Портрет Е. Е. Баранова» . Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ а б в г Moritz Gustav v. (russ.: Evstafij Evstafevičč) Baranoff // BBLD - Baltisches biografisches Lexikon digital — 2012. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б надмагілле
- ↑ Высочайший приказ о чинах военных от 6 декабря 1840 г.
- ↑ Высочайший приказ о чинах военных от 9 мая 1845 г.
- ↑ Список генералам по старшинству (руск.). — СПб, 1840. — С. 221.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волков С. В. Генералитет Российской империи. Энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая II. Том I. А—К. М., 2009
- Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров 1788—1913. М., 2007
- Степанов В. С., Григорович П. И. В память столетнего юбилея императорского Военного ордена Святого великомученика и Победоносца Георгия. (1769—1869). СПб., 1869
- Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1984). Биографии бывших пажей с портретами. Фридрихсгамн, 1894 (о детях)
- Список генералам по старшинству. Исправлено по 17 марта. — СПб., 1844. — С. 156.
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1790 годзе
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1845 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
- Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў