Фёдар Андрэевіч Тулаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Андрэевіч Тулаў
Дата нараджэння: 1792[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 лістапада 1855(1855-11-02)[4]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: іканапісец
Жанр: партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Фёдар Андрэевіч Тулаў (1792 — 2 лістапада 1855) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Усяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны.

Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках Прапойска[5].

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/351768 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Fedor Andreevich Tulov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Fedor Tulov // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Знайшлі спачынак мастака

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.