Якун Ісмаілавіч Хайрулін
Якун Ісмаілавіч Хайрулін | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | плакат, акварэль і афармленчае мастацтва[d] |
Вучоба | |
Член у |
Якун Ісмаілавіч Хайрулін (нар. 21 мая 1931, Самарканд, Узбекістан) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1960 годзе Ташкенцкае мастацкае вучылішча. У 1958—1964 гадах працаваў у Ташкенцкім драматычным тэатры, з 1960 года галоўны мастак. З 1966 года ў Мінску, у 1969—1991 гадах у выдавецтве «Беларусь».
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод найлепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнароднага конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю…» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўленчых сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хайрулін Якун Ісмаілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Якун Ісмаілавіч Хайрулін на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»