Метафара

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Метафара — троп, слова або выраз, якія ужываюцца ў пераносным значэнні, у аснове якога ляжыць неназванае параўнанне прадмета з якім-небудзь іншым на падставе іх агульнай прыкметы. Тэрмін належыць Арыстоцелю і звязаны з яго разуменнем мастацтва як пераймання жыцця. Метафара Арыстоцеля у сутнасці амаль не адрозніваецца ад парабалы (перабольшання), ад сінекдахі, ад простага параўнання або ўвасаблення і прыпадабнення. Ва ўсіх выпадках прысутнічае перанясенне сэнсу з аднаго на іншае.