Яўген Майсеевіч Фарбераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. М. Фарбераў)
Яўген Майсеевіч Фарбераў
Дата нараджэння 18 верасня 1946(1946-09-18) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Яўген Майсеевіч Фарбераў (18 верасня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком сектара ў Белжылпраекце, галоўным архітэктарам майстэрні ў Белдзіпрагандлі, з 1985 года — начальнік аддзела ў Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: кінатэатр «Спартак» (1983), адміністрацыйны будынак па вуліцы Суворава (1987) у Віцебску; у аўтарскім калектыве: праекты рэканструкцыі культурна-гістарычнага цэнтра Гродна (1971), цэнтральных гістарычных кварталаў Віцебска (1972), праект забудовы кварталаў па вуліцах Талстога, Крылова, Суворава, Я. Купалы, Леніна (1978), Смаленскі рынак (1985), дзіцячае кафэ (1986) у Віцебску.

Аўтар публікацый, у т.л.: «Метадычныя ўказанні па планаванні капітальнага рамонту жыллёвага фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Метадычныя ўказанні па абследаванні жылога фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Прадпраектныя даследаванні рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (Мінск, 1980, з Н. А. Зельтэн).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За працы па рэканструкцыі гістарычнай забудовы Гродна (1977), рэканструкцыі цэнтральных гістарычных кварталаў у Віцебску (1978), за праектаванне і будаўніцтва экспанатнага ўчастку Беларусі на ВДНГ СССР (1987) узнагароджаны медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]