Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР
Інстытут будаўнітва і архітэктуры АН БССР — адзіная ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне будаўніцтва і архітэктуры. Інстытут быў утвораны 2 снежня 1944 года ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сектара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. 5 ліпеня 1957 СМ БССР прыняў пастанову аб арганізацыі на базе Аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Дырэктарам Інстытута быў прызначаны Сяргей Сяргеевіч Атаеў. З 1957 па 1958 уключна Інстытут быў у складзе Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 па 1963 — у складзе Аддзялення тэхнічных навук. У 1963 перададзены са складу Акадэміі навук у Дзяржбуд БССР.
Асноўныя рэзультаты дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]1955 г.
[правіць | правіць зыходнік]Па праблеме «Індустрыялізацыя і механізацыя жыллёвага будаўніцтва» скончана тэма «Асновы арганізацыі і механізацыі буйнаэлементнага будаўніцтва ў БССР». Распрацавана новая, больш эфектыўная тэхналогія вырабу буйнапамерных жалезабетонных канструкцый палігонным спосабам. На тэрыторыі бетоннага заводу ў Мінску быў пабудаваны палігон вытворчасцю 5000 м³/год для выбару буйнапамерных сценавых панэляў.
Скончаны працы па тэме «Даследаванне статыкі жалезабетонных рабрыстых сценавых панэляў». Была прапанавана новая методыка разліку тонкасценавых жалезабетонных элементаў будынкаў, якая пазней знайша шырокі ўжытак у будаўнічай практыцы, бо давала значную эканомію будаўнічых матэрыялаў.
Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва БССР» выканана тэма «Тэхніка-эканамічны аналіз жылля, пабудаванага ў Мінску ў перыяд 1945—1955 гг.» Дадзены рэкамендацыі па найбольш рацыянальных відах аддзелачных матэрыялаў.
Завершана тэма «Вырашэнне задач ансамблю на прыкладзе праспекта імя Сталіна ў Мінску». Дадзены рэкамендацыі наконт архітэктурна-эканамічных пытанняў праектавання і будаўніцтва магістралей. Пазначаныя рэкамендацыі ў далейшым былі выкарыстаны пры стварэнні галоўных вуліц у гарадах рэспублікі.
Па праблеме «Гісторыя беларускага дойлідства» выканана тэма «Абарончыя збудаванні Беларусі XIII-XVII стст.» Сабраны матэрыял у далейшым быў апублікаваны.
1956 г.
[правіць | правіць зыходнік]Складзены карты будаўнічага заніравання згодна наяўных у асобных раёнах Беларусі сыравінных рэсурсаў.
Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва» завершана работа па планіроўцы і архітэктуры раённых цэнтраў Беларусі.
1957 г.
[правіць | правіць зыходнік]Па праблеме «Архітэктура і горадабудаўніцтва» завершана распрацоўка перспектыўнага плану рэканструкцыі і будаўніцтва Батанічнага саду АН БССР.
Даследаваны трываласныя характарыстыкі і паказчыкі дэфарматыўнасці муру з буйных сілікатных блокаў, удакладнены разліковыя нарматывы. Вынікі перарадзены праектным арганізацыям і на вытворчасць.
Атрыманы новыя саставы для абліцоўкі сілікатных і бетонных паверхняў, вызначаны найбольш эфектыўныя спосабы іх нанясення на паверхні сценаў, цокаляў і да т.п. Вынікі перададзены ў вытворчасць.
Распрацаваны прапановы па арганізацыі і механізацыі транспартна-мантажных работ у буйнаэлементным будаўніцтве.
1958 г.
[правіць | правіць зыходнік]Выкананы працы па рацыянальнай планіроўцы і забудове жылых кварталаў у Мінску, распрацаваны новыя канструкцыйныя рашэнні жылых дамоў з аб’ёмна-прасторавых блокаў на адзін пакой, дадзены прапановы па ўжытку ў будаўніцтве сельскіх жылых дамоў глінасырцавых матэрыялаў, распрацаваны новыя тыпы аблегчаных падмуркаў для малапавярховага будаўніцтва.
Асноўныя працы, якія выйшлі ў гэтым годзе:
- Винокуров Е. Ф. Практические методы расчетов оснований и фундаментов промышленного и гражданского строительства (15,0 друк. арк.)
- Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии (22,5 друк. арк.)
1959 г.
[правіць | правіць зыходнік]Вяліся работы па планіроўцы і забудове жылых раёнаў гарадоў Беларусі, распрацоўваліся новыя тыпы жылых дамоў для масавага будаўніцтва, удасканальваліся метады разлікаў і канструявання жалезабетонных элементаў.
1960 г.
[правіць | правіць зыходнік]Была вынайдзена сыравіна для атрымання спецыяльнага саставу бязборавага шкла. Ён быў выкарыстаны для вытворчасці бязборавага шкловалакна, хімічна ўстойлівага ў шчолачным і слабакіслым асяроддзі. Скончаны праект па будаўніцтве на «Полацкшкловалакне» цэха па вырабу арматуры са шклопластаў.
Створана бетонафармавальная машына, на якой былі адпрацаваны прыёмы шматслойнага фармавання плоскіх панэляў. Распрацоўка ўведзена ў вытворчасць.
1961 г.
[правіць | правіць зыходнік]Пачаты работы па ўдасканаленні буйнапанэльнага домабудаўніцтва.
1962 г.
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўваліся праблемы, якія ўваходзілі ў план найважнейшых навукова-даследчых работ Дзяржбуда СССР: «Горадабудаўніцтва і раённая планіроўка», «Грамадскія і прамысловыя пабудовы» і «Будаўнічыя канструкцыі, тэхналогія іх вырабу і мантажу».
Гістарычная значнасць Інстытута
[правіць | правіць зыходнік]Закладзены асновы індустрыяльнага панэльнага домабудаўніцтва ў Беларусі і індустрыялізацыі будаўніцтва ўвогуле, распрацаваны новыя тэхналогіі ў вытворчасці шкловалакна, бетону, арматуры. Апублікавана калектыўная манаграфія «Архитектура и строительство Советской Белоруссии», прысвечаная пытанням гісторыі беларускай савецкай архітэктуры і горадабудаўніцтва, распрацаваны асновы планіроўкі і архітэктуры раённых цэнтраў Беларусі. На базе інстытута былі арганізаваны асноўныя рэспубліканскія навукова-даследчыя і праектныя арганізацыі па будаўніцтве і архітэктуры — Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва, НДРУП па будаўніцтве «Інстытут БелНДІБ», Інстытут жылля — «НДПТІБ імя Атаева С. С.», БелНДІдзіпрасельбуд.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Сяргеевіч Атаеў (1957—1972)
- Мікалай Мікітавіч Ярмоленка (1976 — ?)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. — Мн., 1956.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. — Мн., 1957.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1957 г. — Мн., 1958.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1958 г. — Мн., 1959.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1959 г. — Мн., 1960.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1960 г. — Мн., 1961.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1961 г. — Мн., 1962.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1962 г. — Мн., 1963.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1963 г. — Мн., 1964.