Перайсці да зместу

Яўген Сямёнавіч Бусел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. С. Бусел)
Яўген Сямёнавіч Бусел
Дата нараджэння 14 лютага 1936(1936-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 2018(2018-04-28) (82 гады)
Род дзейнасці графік, мастак-плакатыст, дэкаратар
Жанр станковая графіка[d], кніжная графіка, акварэль, жывапіс і плакат
Вучоба
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Яўген Сямёнавіч Бусел (нар. 14 лютага 1936, в. Міхайлаўка, Светлагорскі раён — 28 красавіка 2018, Мінск) —беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992)[1].

Скончыў у 1964 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, плаката, акварэлі і жывапісу. Шэраг работ зроблены ў традыцыях лубка. Творы вылучаюцца прастатой мастацкай мовы, абагульненнем: серыі гравюр «Беларускія народныя прымаўкі» (1975), «Беларускія жартоўныя песні» (1980), «М. Багдановічу прысвячаецца» (1992), «Беларускія народныя прыказкі і жартоўныя песні» (19791993), графічныя лісты «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Вяргіні цвітуць», «Бацькаўшчына», «Толькі сэрцам трывожным пачую» (усе 1981), акварэлі «Шлях дадому» (2002), «Марозны вечар» (2003), серыі жывапісных палотнаў «Пейзаж родных мясцін» (1995), «Ветраны вечар» (1997), плакатаў і інш[1].

Аўтар зборнік карыкатур «Лішняя вага» (1975), ілюстрацый да апавяданняў М. Гарэцкага (1987) і інш[1].

Зноскі

  1. а б в г Бусел Яўген Сямёнавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]