1-я Навасёлкавая вуліца (Гомель)
1-я Навасёлкавая Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Чыгуначны раён |
Гістарычны раён | Прудок |
Працягласць | ≈394 м. |
Пакрыццё | асфальт |
Ранейшыя назвы | 11-я Навасёлкавая |
Паштовы індэкс | 246015 |
1-я Навасёлкавая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Агарэнкі. Перасякаецца з безыменным правулкам, які ідзе ад вуліцы Верхняй да вуліцы Агарэнкі[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.
Узнікла ў 1960-я гг. на былых саўгасных землях[2]. Да 2013 г. мела назву 11-я Навасёлкавая вуліца[3]. Як і іншыя прудкоўскія вуліцы з гэтага шэрагу, пачаткова мела форму «Навасялкоўская» («Новоселковская») з адпаведным нумарам (1961 г.)[4]. Сярод жыхароў Прудка бытуе яшчэ адна форма — «Навасялковая».
Зноскі
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- ↑ Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
- ↑ Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 мая 2013 г. № 198 «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Гомеля» Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт.
- ↑ Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.