Перайсці да зместу

1-ы завулак Крупскай (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-ы завулак Крупскай
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны
Гістарычны раён Прудок
Пакрыццё асфальт
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

1-ы завулак Крупскай — завулак у Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Шылава да возера Бурае Балота. Перасякаецца з вуліцамі Крупскай і 2-й Светлай. На яго выходзяць вуліцы 2-я Ураджайная, 1-я Светлая, 1-я Грамадзянская і абедзве часткі 2-й Грамадзянскай[1]. Пераважае індывідуальная забудова.

Правобраз завулка вядомы з плана 1838 г. як кароткае адгалінаванне ад асноўнай вуліцы вёскі Прудок на захад уздоўж тагачасных могілак (не блытаць з цяперашнімі Прудкоўскім могілкамі). Ва ўсходнім (паўднёва-ўсходнім) напрамку яму адпавядала мяжа вясковых агародаў[2]. Уся працягласць завулка прасочваецца па нямецкіх аэрафотаздымках чэрвеня 1941 г. Забудова на той час пераважала ў яго заходняй частцы і ў раёне вуліцы, якая сёння называецца Крупскай. На паўднёвым усходзе гэта быў шлях між палеткаў[3]. У 1961 г. завулак ужо меў сучасную назву[4]. Звесткі аб ранейшых яго найменнях у краязнаўчай літаратуры не сустракаюцца. Па словах старажылаў яшчэ ў 1990-я гг. на частцы завулка захоўвалася брукаванае пакрыццё. Старыя бетонныя слупкі бар’ернага агароджання захоўваюцца і сёння на адрэзку ўздоўж безыменнага сквера (станам на жнівень 2022 г.).

На завулку знаходзяцца:

Возера Бурае Балота, на якое выходзіць завулак, прыдатна для рыбнай лоўлі, заняткаў веславаннем і часткова купання.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.
  2. Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — Листы 5, 8.
  3. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  4. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961. — Квадраты З-3, И-3.